Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

допоздна́ нареч., разг. дапазна́.

допои́ть сов. дапаі́ць.

допола́скивать несов. дапало́скваць;

допола́скиваться страд. дапало́сквацца.

дополётный дапалётны.

дополза́ть несов., прям., перен. дапаўза́ць;

доползти́ сов., прям., перен. дапаўзці́.

дополна́ нареч., разг. дапаўна́.

дополне́ние ср.

1. (действие) дапаўне́нне, -ння ср.;

2. (то, чем дополнено) дапаўне́нне, -ння ср.; (добавка, приложение) дада́так, -тку м.;

дополне́ние к резолю́ции дада́так (дапаўне́нне) да рэзалю́цыі;

3. грам. дапаўне́нне, -ння ср.

допо́лненный дапо́ўнены;