Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

moc

ж.

1. сіла, моц;

zachowywać moc юр. заставацца ў сіле;

na ~y uchwały — згодна з рашэннем;

tracić moc obowiązującą — страчваць моц (сілу);

to nie w mojej ~y — гэта не ў маіх сілах; гэта не ад мяне залежыць;

2. магутнасць;

moc produkcyjna — вытворчыя магутнасці;

moc roztworu — мацунак раствору;

3. процьма; мноства;

moc ludzi — процьма народу (людзей)

mocarny

магутны

mocarstwo

н. дзяржава

mocarstwowy

вялікадзяржаўны

mocarz

м.

1. кніжн. асілак, здаравяка; волат;

2. кніжн. уладар

mocen

1. правамоцны;

2. у сілах;

nie jestem mocen tego zrobić — я не ў сілах гэта зрабіць

mociumdzieju

уст. жарт. вашасць, вашэць, ваша міласць

mociumpanie

н.; гл. mociumdzieju

mocno

моцна;

wczoraj mocno padało — учора быў моцны дождж;

mocno zbudowany — моцнага целаскладу;

mocno spała — яна моцна спала;

mocno przekonany — моцна перакананы;

trzymaj się mocno! — трымайся!

mocny

моцны; дужы; трывалы;

mocny sen — моцны сон;

mocny z polskiego — моцны ў польскай мове