Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

stalownia

ж. сталеліцейны завод

stalowy

stalow|y

стальны, сталёвы;

~e nerwy — жалезныя (сталёвыя) нервы

stalówka

ж. пяро (для пісання)

staluga

ж. мальберт

stalugowy

stalugow|y

: malarstwo ~e — станковы жывапіс

stałość

ж. сталасць; пастаянства, нязменнасць

stały

stał|y

1. сталы;

ląd ~y — мацярык;

prąd ~y — эл. пастаянны ток;

miejsce ~ego pobytu — месца сталага пражывання;

2. нязменны, стабільны;

ceny ~e — стабільныя цэны;

~a miłość — вернае каханне;

3. фіз. цвёрды; які знаходзіцца ў цвёрдым стане;

ciała ~e — цвёрдыя целы;

4. ~a ж. мат., фіз. канстанта

Stambuł ~u

м. г. Стамбул

stamtąd

адтуль;

niedaleko stamtąd — недалёка адтуль

stan, ~u

м.

1. становішча; стан;

stan materialny — матэрыяльнае становішча;

stan majątkowy — маёмаснае становішча;

stan podgorączkowy мед. субфебрыльны стан;

stan małżeński — шлюб, шлюбнае жыццё;

urząd ~u cywilnego — аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (загс);

stan kasy — стан касы;

stan wojenny — ваеннае становішча;

stan wyjątkowy — надзвычайнае становішча;

stan pogody — стан надвор’я;

stan rzeczy — стан рэчаў;

stan stały фіз. цвёрды стан;

stan ciekły фіз. вадкі стан;

stan lotny фіз. газападобны стан;

stan trzeci гіст. трэцяе саслоўе, трэці стан;

2. узровень;

stan wody — узровень вады;

stan produkcji — узровень вытворчасці;

3. склад, састаў;

stan osobowy — асабовы склад;

4. стан, талія;

suknia za ciasna w ~ie — сукенка цесная ў таліі;

5. дзяржава; штат (у ЗША і некаторых іншых краінах);

mąż ~u — дзяржаўны дзеяч;

racja ~u — дзяржаўныя інтарэсы;

zamach ~u — дзяржаўны пераварот;

w ~ie spoczynku — у адстаўцы;

być w poważnym (odmiennym) ~ie — быць цяжарнай;

być w ~ie co zrobić — быць у стане (магчы) што зрабіць