Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

królik

I м. заал.

трус (Oryctolagus cuniculus L.);

hodowca ~ów — трусавод;

królik doświadczalny — паддоследны трус

II м.

царок;

~owie murzyńscy — негрыцянскія царкі

królikarnia

ж. трусятнік

królobójca

м. царазабойца

królobójstwo

н. царазабойства

królowa

ж.

1. каралева;

2. шахм. ферзь, каралева

królować

królowa|ć

незак.

1. цараваць; караляваць;

Jagiello ~ł Polakom — Ягайла быў польскім каралём;

2. панаваць, першынстваваць;

3. пераважаць, панаваць, узвышацца

krótkawy

караткаваты

krótki

krótk|i

кароткі;

~a pamięć — кароткая памяць;

~i wzrok — блізарукасць;

w ~im czasie — неўзабаве; у хуткім часе;

na ~ą metę — на кароткі час; ненадоўга;

~ie spodnie — шорты;

fale ~ie — рад. кароткія хвалі;

~ie spięcie — эл. кароткае замыканне

krótko

коратка;

na krótko przed tym — незадоўга перад тым;

krótko a węzłowato — коратка і ясна;

krótko mówiąc — карацей кажучы; карацей; у двух словах;

trzymać kogo krótko — трымаць каго на кароткім павадку

krótkodystansowiec

м. спарт. спрынтэр