Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

peszyć się

незак. саромецца, бянтэжыцца; канфузіцца

petarda

ж. петарда

petent

м. прасіцель, просьбіт; наведнік, наведвальнік

petit, ~u

м. палігр. петыт

petting, ~u

м. ласканне; пеставанне; мілаванне

petycja

petycj|a

ж. петыцыя; просьба;

wnieść ~ę — падаць петыцыю

pewien

I pew|ien

нейкі, некаторы, пэўны; адзін;

~ien pan — адзін (нейкі) чалавек;

~ien nasz znajomy — адзін наш знаёмы;

od ~nego czasu — з некаторага (пэўнага) часу;

w pewien nych wypadkach — у некаторых выпадках;

pewien nego dnia — аднойчы, аднаго разу

II

упэўнены

pewniak

м. разм. надзейны чалавек; надзейная справа

pewnie

1. напэўна, пэўна;

pewnie że nie masz racji — вядома, што ты не маеш рацыі;

pewnie nie masz pieniędzy? — напэўна, у цябе няма грошай?;

2. упэўнена;

pewnie odpowiadać — упэўнена адказваць;

czuć się pewnie — адчуваць сябе ўпэўнена; а

(no) pewnie! — разм. ну пэўна ж!; вядома ж!

pewnik

м. аксіёма; бясспрэчны факт;

przyjąć co za pewnik — прыняць што за аксіёму