Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

звяртацца, апеляваць
звяртаць увагу, прыкоўваць увагу, глядзець, уважаць
згодна, зладжана, аднадушна, аднагалосна □ у згодзе
зграбны, стройны, статны, грацыёзны
згубіць; пасеяць (перан., разм.)
здабыча, здабыццё
здавацца, выглядаць, уяўляцца, мроіцца; выдавацца, выдаваць, мірсціцца, блюзніцца, чаўпціся (разм.) □ мець выгляд
здагадка, дагадка, думка, меркаванне; здогадка, здогад (разм.)
здань, прывід; цень (разм.); мара, сцень, відма (абл.); міраж, фата-маргана (кніжн.)
здарэнне, выпадак, прыгода, падзея, дзея, справа, эпізод, факт, гісторыя, казус; прыпадак, бывальшчына (разм.); сцэна (перан.)