Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

рыбак, рыбалоў / хто ловіць вудаю: вудзільшчык, вудар (абл.)
рыжы, руды, паджары; агністы (перан.)
рыса, лінія
рысаваць, маляваць
рыхтавацца, збірацца, выбірацца, гатавацца; ладзіцца, ладкавацца, строіцца, меціцца, шыкавацца, шыхавацца (разм.)
рычаг; вагар, вагавік (разм.)
рэверанс, прысяданне
рэзка, востра, крута, парывіста, рыўком
рэлігія, царква
рэпетыцыя; сыграўка (разм.)