Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

збожжа, зерне, хлеб; дабро, пашня (абл.)
збочыць, звярнуць, завярнуць, павярнуць, скіраваць, сысці, саступіць; заламаць, захіліць (разм.) □ даць дарогу
зброя, узбраенне; меч (перан., выс.)
збруя, вупраж
збяднець, абяднець; згалець, агалець, заўбожаць, падупасці, прагарэць (разм.) □ дайсці да няма нічога
звілісты, завілісты, павілясты, завілы, вілясты, віхлясты, пакручасты, выкручасты, выгінасты, віты, крывы, зігзагападобны; вілаваты, завілаваты, завітасты, выхілясты, крывулясты, загіністы (абл.)
звінець, пазвоньваць, дзынкаць; дзвэнкаць, брэнкаць, брынчаць, брынчэць, брынкаць, зумкаць (разм.)
звонку, знадворку
звычай, парадак, правіла, практыка, умоўнасць; абычай, завад, завядзёнка (разм.); рытуал, канон (кніжн.)
звычайны, звыклы, прывычны, звычны, абыклы, заведзены, просты, шэры, сярэдні, пасрэдны, непрыметны, непрыкметны, радавы, зямны, будзённы, будні, будны, штодзённы, заўсёдны, заўсёдашні, агульнапрыняты, празаічны, натуральны, нармальны, не вельмі які