Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

востраў, выспа
востры; гостры (абл.), адвостраны, навостраны, адточаны
вочы; бельмы, бельмачы, буркалы, зіркачы, лупы, зекры (разм. зняваж.)
вулей / выдзеўбаны: калода / рамачны: рамовік (разм.)
вуліца / невялікая, вузкая: завулак, правулак / вялікая, шырокая: праспект / з прысадамі пасярэдзіне: бульвар
вучань, школьнік; шкаляр (разм.)
вучыцца, навучацца, займацца
вучыць, навучаць, рыхтаваць, выкладаць; школіць (разм.)
вушак; касяк (разм.)
выбачаць, прабачаць, дараваць, перапускаць