Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дзённы; дзёняшні (абл.)
дзіва, дзівосы (мн.), цуд, праява, незвычайнасць; дзівота (разм.); першына, наўда (абл.)
дзівак, арыгінал
дзівацтва; муха (разм.); прыхамаць (абл.)
дзівіцца, здзіўляцца; ахаць, охаць (разм.); слупянець (разм.); дзівавацца (абл.) □ давацца дзіву, не верыць сваім вачам, не верыць сваім вушам, разяўляць рот, разводзіць рукамі
дзіравы □ як рэшата
дзірка, дзюрка, адтуліна, пройма, прахон, жарало, люк / прадаўгаватая: шчыліна / праз якую праходзіць святло: прасвет / праз якую праходзіць паветра: прадуха, прадушына, аддушына / праз якую цячэ: цеч / у вулеі для пчол: ляток / выкапаная над чым-небудзь: падкоп / у тканіне: прарэха / у плаціне: праран / праз якую можна пралезці: пралаз / праламаная: пралом, праломіна, вылам / прабітая: прабоіна / прапаленая: прапаліна / прарэзаная: проразь; атвор, зяўра (абл.); прорва (перан.)
дзіця, дзіцё, дзіцянё, малое, малыш, малеча / дашкольнага ўзросту: дашкольнік; дзяціна (разм., ласк.); карапуз (разм., жарт.); дзіцёнак (абл.); паўзун (перан.)
дзіцячы, дзяціны; немаўлячы (разм.)
дзюба; дзюб, глюга (разм.); клюнка (абл.)