Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

распаўсюджваць, шырыць, пашыраць, пускаць, распускаць, сеяць, разводзіць, разносіць, папулярызаваць, прапагандаваць
распуснік, блуднік, юрлівец, донжуан, лавелас; бабнік, хахаль, жарабец, бугай, кныр (разм., груб.-праст.) □ кот марцовы
распуста, разбэшчанасць, разлажэнне, грэх; блуд (разм.)
расстанне, разлука, развітанне, адвітанне, адыход, ад'езд; ростань, розвіт, адыходак, адыходзіны (разм.)
раставаць, тапіцца; таяць (абл.)
растлумачыць, вытлумачыць, паясніць; разжаваць (разм.) □ раскрыць; вочы
расхістаць, раскалываць
расці, вырастаць, выростаць / бурна: буяць, шугаць; шалець, цягнуцца (перан.)
расцэнка, такса
расчараванне, расчараванасць, разувер'е