Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

даць магчымасць, даць, дазволіць
дачакацца, дачакаць, прычакаць, дажыцца, дажыць; даждацца, даждаць (абл.)
дваранін / у Польшчы і ў Беларусі, на Украіне: шляхціц, шляхціч; шляхтун (зняваж.)
двойчы, два разы
джаліць, кусаць
дзейнасць; чыннасць (кніжн.)
дзейны, актыўны, інтэнсіўны; дзелавы, неўгамонны (разм.); чынны, неўгамаваны (абл.); неспакойны, нястомны, нястрымны, няўрымслівы, неўтаймаваны, гарачы, кіпучы, бурны, жывы (перан.)
дзейсны, эфектыўны
дзесьці, дзесь, недзе
дзеяч, актывіст, функцыянер