Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вернасць, адданасць
верх, вяршыня, верхавіна, вяршаліна, спічак / гары: пік / будынка: шпіль, шпіц; макаўка (разм.); шапка (перан.)
верхам / на кані: конна; верхі (разм.)
веснавы, вясновы; вясняны, весні (паэт.)
вестка, весць, навіна, паведамленне, сігнал
ветліва, ветла, прыветна, прыветліва, абыходліва, пачціва
вецер / парывісты, кругавы: віхор / скразны: скразняк / сухі гарачы, у пясчаных пустынях: сухавей, самум / што выварочвае дрэвы: буралом / разбуральнай сілы: ураган / моцны і рэзкі, кароткачасовы: шквал / слабы, каля мора: брыз, вятрыска / рэзкі халодны: сівер (разм.) / халаднаваты: свяжак (разм.) / скразны: скавыш / дзьме знізу, каля зямлі: нізавік (разм.); віскуцень (абл.); віхура (паэт.)
вечарэць, цямнець, цямнецца, змрачнець, змяркацца, шарэць; сутонець, сутанець, сутоньвацца (абл.) □ брацца на вечар, брацца на змярканне
веялка, арфа
вёска / вялікая: сяло / невялікая: засценак