Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

чуцца, гучаць, разлягацца, раздавацца / з рэхам: аддавацца; зычэць (разм.); ісці, бегчы, несціся, разносіцца, даносіцца, даходзіць, далятаць (перан.)
чыгунка, чыгуначная магістраль, сталёвая магістраль; жалезка (разм.)
чым, чымся, як
чырвань, багра, ірдзень; чырваната (разм.); агонь, кармін (перан.)
чысты; крыштальны, белы (перан.)
чэрствы, счарсцвелы