Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

непасрэдны, лабавы (перан.)
непатрэбшчына, лішніца (разм.)
непраходны, непралазны
непрыкметна, незаўважна, няўзнакі; неўзаметку (разм.); нявідна, неўшманкі (абл.); няўлоўна
непрытомнасць, беспрытомнасць, забыццё; бяспамяцтва, бяспамяцце (разм.)
нерухома; нязрушна, незварушна (разм.) □ на месцы, на адным месцы, як укопаны
неспадзявана, неспадзеўна, неўспадзеўкі, неспадзеўку, нечакана, раптам, раптоўна, спатайка; спатайкоў, знячэўку, знянацку, нягадана (разм.) □ ні стуль ні ссюль, ні з таго ні з сяго, ні села ні пала, адкуль ні вазьміся, як гром з яснага неба, нібы з грому, як снег на галаву, як Піліп з канапель
неспакойна, трывожна
неспрактыкаваны, нявопытны; зялёны, жаўтароты, жаўтадзюбы (перан.)
неўзабаве, хутка, скора, зараз, блізка; вось-вось, во-во, раз-два, тут жа (разм.); сейміга (абл.) □ у хуткім часе, у недалёкім часе, не ў далёкім часе, блізкім часам, не сёння заўтра, не за гарой, на парозе, на носе, не агледзішся