Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

разбагацець, забагацець, пабагацець, узбагацець, абагаціцца; нажыцца, абжыцца, разжыцца, зажыцца, паднажыцца, азалаціцца, абрасці (разм.) □ набіць кішэні, пагрэць рукі, стаць на ногі, выбіцца ў людзі
разбіць, рассадзіць, патрушчыць
разбой, пагром
разбойнік, рабаўнік, грабежнік, пагромшчык, драпежнік, бандыт, марадзёр, пірат; бандзюк, граміла (разм.)
разбураць, бурыць, руйнаваць
развал, распад, разлад, дэзарганізацыя
разварысты, сопкі
разведка / зробленая камандзірам: рэкагнасцыроўка
развесціся, разысціся; разжаніцца (разм.)
развівацца, квітнець □ ісці ўгору