недахоп, хіба, брак, няспраўнасць, недаробка, дэфект / прыроджаны: ганьба; загана, вада, завада, агрэх, пахіба, пахібка (разм.); непаладкі (разм., мн.); сказа (абл.); грэх, прарэха, слабасць, слабінка, пляма, памарка, хвароба, балячка, вывіх, мінус (перан.) □ слабы бок, слабае месца, слабая мясціна, цёмны бок, ценявы бок, ахілесава пята
Verbum
анлайнавы слоўнікСлоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
незачэпа, нядократка, ламака (разм.)
незвычайны, надзвычайны, нязвыклы, нязвычны, непрывычны, небывалы, нечуваны, нябачаны, неверагодны, неймаверны, невераемны, немагчымы, невыказны, невымоўны, выключны, дзіўны, ненармальны, ненатуральны, нечалавечы, фенаменальны, унікальны, сенсацыйны, экстравагантны; несусветны, не абы-які (разм.)
нездарма, недарэмна, нядарам, не без прычыны, не так сабе
некалькі, колькі; пара (разм.)
нельга, няможна, немагчыма, не трэба □ няма як, няма чаго, як без рук
нелюдзімы, дзікаваты, звераваты, ваўкаваты
немінучы, непазбыўны, неадваротны
ненавіснік, нядобразычлівец, ліхамыснік
ненаедны, пражорлівы; ненажэрны (разм.); жарлівы (абл.)