Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

аркуш, ліст
артыст, акцёр, актор, выканаўца
архітэктар, дойлід
арыстакратыя, знаць
арэол, німб
арэх; гарэх, лузанец (абл.)
арэшнік, ляшчыннік, ляшчэўнік
асаблівасць, своеасаблівасць, уласцівасць, якасць, рыса, знак, адзнака, прыкмета, адмета, адметнасць, бок, характар, спецыфіка, атрыбут, сімптом, штрых
асадка, рамка
асвяжыць, праветрыць