неўзабаве, хутка, скора, зараз, блізка; вось-вось, во-во, раз-два, тут жа (разм.); сейміга (абл.) □ у хуткім часе, у недалёкім часе, не ў далёкім часе, блізкім часам, не сёння заўтра, не за гарой, на парозе, на носе, не агледзішся
Verbum
анлайнавы слоўнікСлоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
неўраджай, недарод, няўрод
неўрадлівы, няплодны, бясплодны; бедны, пусты (перан.)
нехта, хтосьці, хтось
нецярплівасць, нястрыманасць; нясцерп (разм.)
нешчаслівец, няўдачнік, няўдатнік, бяздольнік, бядак, бедалага, бедалака, небарака, гаротнік; марнік (разм.)
нешчаслівы, няшчасны, бедны, горкі, горны, гаротны, абяздолены, беспраглядны, трагічны; бядачы, гарэтны, гаратлівы, гаравіты, гарацешны, бяздольны, знядолены, нядольны, беспатольны (разм.); чорны, несалодкі (перан.)
не звяртаць увагі, не зважаць, не заўважаць, не лічыцца, не браць у разлік, скідаць з рахунку; не шманаць (разм.); пляваць, чхаць (перан.) □ прапускаць міма вушэй, прапускаць міма ўвагі, праходзіць міма, не весці і вухам, не браць да галавы, заплюшчваць вочы, закрываць вочы, не глядзець, глядзець праз пальцы
не хапаць, не ставаць, бракаваць
нітка / тоўстая прасмоленая: дратва