Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дурны, неразумны, безразважны, вар'яцкі; дурацкі, дурачыны, прыдуркаваты, бязмозгі, безгаловы, тупагаловы, цвердалобы, недапечаны, ідыёцкі (разм.); тупы, пусты (перан.) □ не ў сваім розуме, не пры сваім розуме
дырыжор / пераважна царкоўнага хору: рэгент
дыханне; дых, дух (разм.)
дэкальтэ, выраз, прарэз; горс (разм.)