Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні

Зара́, зо́ры ’яркая афарбоўка гарызонта пры ўсходзе і заходзе сонца’, ’зорка’. Рус. заря, зори ’афарбоўка гарызонта’, дыял. пенз., кур. утренняя, вечерняя заря ’планета Венера’, укр. зоря ’зорка’, ’афарбоўка гарызонта’, польск. zorza, уст. zarza, н.-луж. zoŕa, в.-луж. zerja ’афарбоўка гарызонта’, палаб. zöri, ’тс’, чэш. zora ’зара’, záře, zář ’святло’, славац. zora ’афарбоўка гарызонта’, славен. zárja, zórja ’тс’, серб.-харв. зо̀ра ’тс’, балг. заря, зора̀, за̀ра ’тс’, макед. зора. Ст.-слав. зарꙗ ’святло, ззянне’. Ст.-рус. заря, зара ’святло, зара’ (XI ст.). Таго ж і.-е. кораня, што зрок, зрэнка (гл.): *gʼher‑ ’ззяць, блішчаць’. Прасла zora, zara (адкуль з суфіксам ‑j‑a: zarja > рус. заря і інш.) мае роднасныя: літ. žarijà ’гарачае вуголле’, ст.-прус. sari ’жар’, літ. žarà ’зара’, англ. gray ’шары’. Пра семантычнае адрозненне зоря, заря гл. Якабсон, Writings, 2, 628; Фасмер, 2, 81; Шанскі, 2, З, 61; Траўтман, 336; Покарны, 1, 441–442; БЕР, 1, 654–655; Скок, 3, 660; Махэк₂, 710. У зах.-рус. адбылася семантычная дыферэнцыяцыя ’зорка’ і ’афарбоўка неба’, прычым першае значэнне замацавалася за лексемай бел. зорка (гл.), укр. зірка.

Зара́д ’пэўная колькасць выбуховага рэчыва ці электрычнасці’. Рус., укр., балг. (< рус.) заря́д ’тс’. Ст.-рус. зарядъ ’умова’, ’колькасць дробу для выстралу’ (XVII ст.). Утворана як бязафіксны назоўнік ад зарядити ’закласці боепрыпас’ (XVII ст.), прэфіксальнага дзеяслова, ад ст.-рус. рядити ’рабіць, рыхтаваць, кіраваць’ < рядъ, гл. рад. Шанскі, 2, З, 61. Словы гэтай мадэлі ў іншых слав. мовах маюць іншыя значэнні, напр. польск. zarząd ’кіраўніцтва’, славен. záred ’парыў; маладняк’, што зыходзяць з таго ж прасл. rędъ.

За́раз ’цяпер’, дыял. за́ра, за́рэ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дыял. за́ра́з, укр. за́раз, польск. zaraz ’тс’, н.-луж. zaraz ’сабля, кінжал, нож’, в.-луж. zaraz ’удар’, чэш. zaráz, славац. zaraz ’цяпер’, чэш., славац. záraz ’удар; уражанне’. Ст.-рус. заразъ ’адразу’ (Курбскі). Націск указвае на магчымасць запазычання з польск., паколькі ў асноўным слова пашырана ў зах.-слав. мовах, дзе ўтворана з прыназоўніка za і назоўніка raz (гл. раз). Зыходнае значэнне ’за адзін удар, узмах’ (Брукнер, 645). Параўн. яшчэ і польск. teraz ’зараз’.

Зара́за ’інфекцыя’. Рус., укр. зара́за, польск. zaraza ’тс’, чэш., славац. záraza ’паразітная расліна Orobanche’, чэш. уст. ’заразная хвароба’, серб.-харв. за̑раза, за̏раза ’інфекцыя’, балг. зара̀за, макед. зараза ’тс’. Ст.-рус. зараза ’зараза’ (XVII ст.). Параўн. ст.-слав. заразити ’перарваць, спыніць’, ц.-слав., ст.-рус., ст.-бел. (з XV ст.) заразити ’паразіць’ (у тым ліку хваробай). Зараза — бязафіксны наз. ад дзеяслова заразити (за + разити < razъ, гл. раз). Іншыя версіі (з ісп. < араб.-тур. ці арм. паралелямі) неверагодныя. Трубачоў, Дол., 2, 79; Шанскі, 2, З, 59; БЕР, 1, 607; Скок, 3, 116.

Заразі́ха ’расліна-паразіт Orobanche L.’ Рус., укр. зарази́ха ’тс’. Параўн. польск. zaraza, чэш., славац. záraza ’тс’. Паводле Махэка (Jména rostl., 217), чэш. з польск. Зважаючы на паразітны характар расліны, відаць, вытворны назоўнік з суф. ‑іха ад зараза (гл.).

За́раць ’прыстасаванне для сушкі бобу’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). Параўн. зарадзіць ’закласці ў азярод’: «У зараць убіў калы і палажыў жэрдзя, і зарадзіў боп» (Сл. паўн.-зах.), таму, відаць, зарадзь. Форма гэта — варыянт да азярод (рус. дыял. зоро́д, за́род ’сцірта сена, месца для захавання сена, прыстасаванне для сушкі сена’, зоро́дить ’укладваць снапы ў зород’). Пра адлюстраванне розных ступеней аблаўта і іншыя гіпотэзы гл. азярод. Пачатковае а‑ мела прэфіксальны характар і магло адсутнічаць. Балт. паходжанне недастаткова аргументаванае для азярод (Лаўчутэ, Сл. балт., 137), неверагодна для зараць. Бернштэйн (Фонетика, 152), відаць, справядліва гаварыў пра дублетнасць і.-е. gʼhord‑/ghord‑ і яго прасл. адлюстраванне zord‑/gord‑. Форма за́радзь з націскам на першым складзе другасная: zord‑ > зо́род‑ > зороди́ти > зарадзі́ць > за́радзь. Шахматаў (Очерк древн. периода, 153) адзначае, што, паколькі зарод мае а і ў окаючых дыялектах, магчымы ўплыў прэфікса за‑.

Заро́к ’абяцанне не рабіць што-н.’ Рус. заро́к, укр. зарі́к, заро́к ’тс’, серб.-харв. за́рок ’спрэчка, заклад’. Ст.-слав. зарокъ ’устанаўленне’. Ст.-рус. зарокъ ’запаведзь, урок, папрок, тэрмін’. Параўн. ст.-слав. зарещи ’забараніць, загадаць’. Утворана як назоўнік на ‑ъ ад зарекати з чаргаваннем галоснага, магчыма, у ст.-слав. мове, адкуль у ст.-рус. (> рус., укр., бел.), дзе развіваецца менавіта ст.-слав. значэнне ў адрозненне ад серб.-харв., дзе значэнне ’забарона’ архаічнае. Не выключана і самастойнае развіццё ўсх.-слав. слоў на што можа ўказваць рус. дыял. зарок ’фізічны недахоп у чалавека, жывёлы’; параўн. парок. Шанскі, 2, З, 60. Параўн. папрок, рэч, урок.

Зару́ка ’гарантыя’. Рус. прастамоўн. зару́ка ’падтрымка’, укр. зару́ка ’гарантыя, падтрымка’, польск. zaręka, в.-луж. zaruka, чэш., славац. záruka ’тс’, славен. zarǭka, zaroka ’заручаны’, серб.-харв. за̑руке ’заручаны’. Параўн. ст.-рус. заручити ’заверыць асабістым подпісам’ (XVII ст.), ст.-бел. заручити ’заручыць’ (Скарына). Бязафіксны прасл. назоўнік ад zarǫčiti (< rǫčiti < zǫk‑i‑ti, гл. рука) ’тое, за што (у чым) даюць руку’.

*Зары́ць, зоры́ты ’спаліць (на сонцы збожжа)’ (кобр., Жыв. сл.), зоры́тысь ’даспяваць’, ’загараць’ (драг., Клім.). Рус. дыял. зо́рить ’пакідаць на корані для даспявання, даспяваць’. Славен. zoríti ’рабіць спелым’, серб.-харв. зо̀рити ’стаць спелым’. Ц.-слав. зорити ’даць даспець’. Таго ж кораня, што рус. зреть ’спець’ з іншай ступенню чаргавання галоснага: *zьr‑/*zor‑ з і.-е. *gʼer‑ ’спець, старэць, церці’: грэч. γέρων ’стары’, ням. Kerl уст. ’стары чалавек’, да гэтага ж кораня зерне. Старое значэнне захавалася ў зоры́тысь ’даспяваць’, адкуль ’спаліць (тое, што раскладзена на сонцы для даспявання)’. Фасмер, 2, 104–105; Траўтман, 371–372; Покарны, 1, 390–391; БЕР, 1, 656. А. Ф. Жураўлёў (пісьм. паведамл.), указваючы на абрад выстаўлення зерня для даспявання пад свет зорак, дапускае магчымасць сувязі з зорка, зорыць (гл.).