Зару́ка ’гарантыя’. Рус. прастамоўн. зару́ка ’падтрымка’, укр. зару́ка ’гарантыя, падтрымка’, польск. zaręka, в.-луж. zaruka, чэш., славац. záruka ’тс’, славен. zarǭka, zaroka ’заручаны’, серб.-харв. за̑руке ’заручаны’. Параўн. ст.-рус. заручити ’заверыць асабістым подпісам’ (XVII ст.), ст.-бел. заручити ’заручыць’ (Скарына). Бязафіксны прасл. назоўнік ад zarǫčiti (< rǫčiti < zǫk‑i‑ti, гл. рука) ’тое, за што (у чым) даюць руку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)