Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мэ́каць ’утвараць працяжныя гукі «мэ-мэ» (пра некаторых жывёл)’ (ТСБМ; ц.- і ўсх.-палес., ДАБМ, к. 302), ’падаваць голас (пра цяля)’, (ТС). Гукапераймальнае. Параўн. ме́каць, мі́каць (гл.).

Мэкнуць ’ударыць’ (гор., Мат. Маг.). Да шмя́кнуць (гл.).

Мэкшты ’балеткі’, ’льняныя, канапляныя палатняныя тапачкі для дзяцей, нябожчыкаў’ (паст., астрав., воран., шальч., віл., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mekštas, mäk‑ štas ’тапачка з нітак’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 95).