Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мру́гаць ’маргаць’ (беласт., Сб. 1866 г., Нас.), намружаны ’хмурны’ (КТС, Калюга). Запазычана з польск. mrugać ’маргаць, міргаюць’ (Цвяткоў, 59). Сюды ж пін. мругнути ’маргнуць’ (Нар. лекс.).

Мру́жыцца ’жмурыцца’ (лід., Сцяшк. Сл.; Нар. Гом.), мру́жыць ’жмурыць вочы’ (ТСБМ, Нар. Гом.). З польск. mrużyć, mrużyć się ’тс’.

Мрук ’маўклівы, негаваркі чалавек’ (беласт., Сл. ПЗБ), мру́каць ’мармытаць’ (Нар. Гом.), мруча́ті ’муркаць, мурлыкаць, мармытаць’ (Бес.). З польск. mruk ’бурклівы чалавек’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 79), mrukać, mruczeć, mruknąć ’мармытаць’, ’бурчэць’, ’мурлыкаць’. Ст.-бел. мручати ’мармытаць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. mruczeć ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 130).