Год ’год’ (БРС, Шат., Сцяшк. МГ). Рус. год, укр. дыял. год ’тс’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 6. 192), першапачатковае значэнне падыходзячы час’ і сувязь з дзеясловам прасл. *goditi (тут даецца агляд і семантыкі дзеяслова). Вытворным з’яўляецца *godina, якое з рознай семантыкай (’час’, ’гадзіна’, ’надвор’е’, ’дождж’ і г. д.) сустракаецца ва ўсіх слав. мовах (агляд гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 187–188; гл. яшчэ Талстой, ВЯ, 1963, 1, 33 і наст.).
Го́дзе ’годзе’ (БРС, Шат., Касп.), го́дзя ’тс’ (Бяльк.). Рус. дыял. го́де, укр. го́ді ’тс’. У іншых слав. мовах (агляд у Трубачова, Эт. сл., 6, 187) значэнне адпаведных слоў адрозніваецца ад семантыкі ўсх.-слав. лексем. Паводле Трубачова (там жа), гэта вытворнае (прасл. *godě) ад асновы *godъ, для якой Трубачоў (там жа, 192) рэканструюе першапачатковае значэнне ’падыходзячы час’.
Го́дны ’годны, прыдатны’ (БРС, Шат., Касп.). Рус. го́дный, укр. гі́дний. Слова гэта вядома ва ўсіх слав. мовах і мае вельмі разгалінаваную семантыку (дэталёвы агляд у Трубачова, Эт. сл., 6, 192–193). Паводле Трубачова (там жа), большасць гэтых слав. лексем утворана ад прасл. *goditi (дзеяслова з шырокай семантыкай, гл. Трубачоў, там жа, 188–190).