Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Гвазда́ць ’моцна біць’, гваздзі́ць ’тс’, таксама гваздану́ць (Нас., БРС, Бяльк., Шатал.). Першаснае значэнне ’забіваць, забіць гвозд’. Слав. (прасл.?) *gvozditi (гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 184–185).

Гваздзі́к ’гваздзіка (БРС), гваздзі́ка ’тс’ (Сцяшк.). Ст.-бел. гвоздикъ ’тс’ (Булыка, Запазыч.). Рус. гвозди́ка, укр. гвозди́ка, гво́здик. Лічыцца запазычаннем з польск. gwoździk (а гэта калька з с.-в.-ням. negelkin). Фасмер, 1, 399; Слаўскі, 1, 330; Брукнер, 166. Шанскі (1, Г, 41–42) хоча тлумачыць рус. назву расліны як самастойнае ўтварэнне на рус. глебе.

Гвалт, гвалтава́ць (БРС, Касп., Шат., Бяльк., Нас., Жд. 2, Янк. III), гва́лціць (БРС, Нас.). Ст.-бел. кгвалтъ, гвалтъ, гвалтити, кгвалтовати і г. д. (Булыка, Запазыч.). Рус. гвалт, укр. гвалт. Запазычанне з польск. gwałt, gwałtować, gwałcić і г. д. (а гэта з с.-в.-ням. gewalt). Фасмер, 1, 398; Слаўскі, 1, 382. Параўн. Шанскі, 1, Г, 40. Сюды ж і прыметнік гвалто́ўны ’моцны’ (Нас.), ’гвалтоўны’ (Бяльк.) < польск. gwałtowny.

Гвардзе́йскі, гвардзе́ец. Гл. гва́рдыя.

Гва́рдыя ’гвардыя’ (БРС). Ст.-бел. гвардия, гвардея (Булыка, Запазыч.). Рус. гва́рдия, укр. гва́рдія. Ва ўсх.-слав. мовах гэта запазычанне з польск. gwardia (а гэта з іт. guardia). Гл. Слаўскі, 1, 383; Фасмер, 1, 398; падрабязна Шанскі, 1, Г, 41. Бел. гвардзе́ец, гвардзейскі новыя запазычанні з рус.рус. мове гэтыя словы з’явіліся ў другой палавіне XVIII ст., гл. Шанскі, 1, Г, 40–41).