Крыжа́н ’дзікі качар’ (БелСЭ, 6, 135). Гл. крыжанка 1.
Крыжані́ца ’мяса з хрыбта свінні’ (Вешт.). Да крыж 2 (гл.).
Крыжа́нка 1 ’вадаплаўная птушка сямейства качыных’ (ТСБМ, Мат. Гом.). Утварэнне ж. р. ад крыжан (гл.) (як парабак ∼ парабчанка) (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 83). Гл. крыжаванка.
Крыжа́нка 2 ’астра’ (Мат. Гом.). Няясна. Да крыж 3 (гл.)? Параўн. бядрынец (гл.) да бядро.
Крыжачо́к ’беларускі народны танец’. Адносіцца да групы танцаў, у якіх пераймаюцца рухі птушак. Параўн. крыжанка (гл.). Ад крыжан (гл.).
◎ Кры́жня ’качка-крыжанка’ (Янк. II, Маш., Дразд., Мат. Гом.). Гл. крыжанка].
◎ Крыжня́к 1 ’від шчупака’ (Жыв. сл.). Да крыжі? Матывацыя няясная.
◎ Крыжня́к 2 ’сасоннік паміж дзвюх дарог’ (Яшк.). Да крыж] (гл.), крыжаваны.
◎ Крыжо́к ’капа’ (Яруш.). Да крыж] (гл.).
◎ Крыжо́ўка ’прылада для лоўлі рыбы з берага’ (З нар. сл.). Вытворнае ад крыгай (гл.). На ‑оука/‑ёука, магчыма, непасрэдна да формы прыметніка *крыгавы (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 121).
Крыжо́ўнік ’агрэст’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. крижовник, рус. крыжовник ’тс’. Паводле Фасмера (2, 388), калька з ням. Krisdohre («Хрыстоў цёрн») у польск. krzyzownik, адкуль усходнеславянскія назвы. Вельмі праблематычна. Параўн. Слаўскі, 3, 261–262.
Крыжы́ 1 ’козлы пад ляжачы вулей’ (З нар. сл.). Параўн. крыжак 2 (гл.).
Крыжы́ 2 ’прылада для размотвання маткоў пражы’ (Жд. 3). Гл. крыж 1.