Крывя́нка ’каўбаса з крыві’. Гл. крываўка 1 (Жыв. сл., Сцяшк., Шатал., Ян.).
Кры́га 1 ’льдзіна на рацэ’ (ТСБМ, Яруш., Сержп. Пр., Сцяшк., Мат. АС, Гарэц., Грыг., Бяльк., Яшк., ТС, Ян., Янк. II, Касп., Нас.). Укр. крига, рус. (зах. і паўдн.) крыга ’тс’. Польск. kryha запазычана з беларускай мовы, славац. kryha — з украінскай. Фактычна беларуска-ўкраінская інавацыя. Да прасл. ьkra ’тс’, якое атрымала суфіксацыю ‑iga, што дало ьkr‑iga. Гл. SP, 1, 66. Параўн. Слаўскі, 3, 41–42.
Кры́га 2 ’пала ў кажусе’ (ЭШ). Параўн. крыга 3 (гл.).
Кры́га 3 ’рыбалоўная снасць у выглядзе двух рухомых палазоў з сеткамі’ (ТСБМ, Нас., Касп., Рам., Дэмб. 1, Крыв., Янк. I, З нар. сл., Маш., ТС, Ян.). Ст.-бел. крига, крыга ’прылада для лоўлі рыбы’. Запазычанне з с.-в.-ням. kriege ’тс’ (Булыка, Запазыч., 176).
Крыж 1 ’сімвал хрысціянскай рэлігіі’, ’фігура з двух брускоў, якія перасякаюцца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Нік. Очерки, Сержп. Пр., Грыг., Касп., КЭС, лаг., Сцяшк., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Шат.). Ст.-бел. крижъ, крыжъ запазычанне з польск. krzyż (Булыка, Запазыч., 176).
Крыж 2 ’ніжняя частка хрыбетніка з пяці пазванкоў’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., Шат., Дразд., Мат. АС, Мядзв., Шн., Гарэц., Сцяшк., Бяльк., КЭС, лаг., Ян., Сл. паўн.-зах.). Укр. криж ’тс’. Запазычанні з польск. krzyż ’тс’ (зафіксавана з XVI ст.). Гл. Слаўскі, 3, 256.
Крыж 3 ’бядро; клуб’ (Ян.). Да крыж 2 (гл.).
Крыжава́нка ’парода дзікіх качак’ (З нар. сл.). Параўн. крыжанка (гл.). Паколькі большасць вытворных на ‑ачка паходзяць ад дзеясловаў, паралельна ад крыжанка ўтварылася форма крыжаванка (∼ крыжаваць) (Параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 28–29). Да крыж (гл.). Так выглядае гэта птушка ў лёце. Ці, можа, пад уплывам ням. Kreuzente (Kreuz ’крыж’, Ente ’качка’).
Крыжаві́лы ’жэрдкі, якімі прыціскаюць салому на вільчыку’ (Нар. сл.). Да крыж 1 (гл.) і вілы (гл.).
Крыжаві́на ’лысіна, белая пляма на лбе жывёлы’ (Нар. словатв.). Першапачатковая пляма ў форме крыжа? Гл. крыж 1.
Крыжаві́ны ’хаўтуры, угодкі’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, да крыжавіны ў значэнні ’прыстасаванне, на якое кладуць цела нябожчыка’. Да крыж 1 (гл.).
Крыжа́к 1 ’крыжаносец’ (ТСБМ, Нас., Яруш.). Ст.-бел. крыжакъ і іншыя вытворныя (Булыка, Запазыч., 176). Запазычанні з польскай мовы.
Крыжа́к 2 ’падстаўка пад дзяжу’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Падстаўка ў выглядзе крыжа. Гл. крыж 1.
◎ Крыжакі́ ’кроквы’ (Сцяшк. Сл.). Гл. крыжак.
◎ Крыжа́лка ’тушаная бульба, парэзаная скрылямі’ (Янк. Мат.). Да крыж 1 (гл.).