Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кра́ма1 ’магазін, лаўка’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Грыг., КЭС, лаг., Мал., Сцяшк., Шпіл., Яшк. IV). Ст.-бел. крама, крамъ (з 1582 г.) з польск. kram ’тс’ (Булыка, Запазыч.). Параўн. Слаўскі, 3, 56; Кюнэ, Poln., 67.

Кра́ма2 ’тканіна’ (З нар. сл., Бір.). Гл. крама1.

Крама́ль ’спражка’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. ням. Klammer ’тс’ (там жа, 2, 514). Новае запазычанне з нямецкай мовы.

Крама́р ’прадавец, лавачны’ (Сл. паўн.-зах., Др.-Падб., Сержп. Ск., Сцяшк.). Гл. крама1.

Крама́ч ’нож з паламаным лязом’ (Янк. Мат., КЭС, лаг., Нар. сл.). Параўн. ст.-рус. крома ’кавалак, нешта адломанае, адрэзанае’. Суфіксацыя на ‑ач для назваў прадметаў па ўласцівасцях (Сцяцко, Афікс. наз., 31–32).

Крамдашы́н ’крэпдэшын’ (Нар. сл., Сцяшк.). Гл. крэпдэшын.

Крамзла́ ’храсток’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kremzle ’тс’. Запазычанне з літоўскай мовы. Гл. Грынавецкене і інш. LKK, 16, 179; Лаўчутэ, Балтизмы, 68.

Крамзо́лі ’каракулі’ (ТСБМ). Гл. крэмзаць.

Крамлі́вы ’моцны як крамень’ (Сцяшк.). Гл. крэмень.

Кра́мля ’спражка’ (Ян.). Гл. крамаль.

Крамо́к ’ножык з кароткім ці паламаным лязом’ (Яўс.). Гл. крамай.