Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кра́каць ’крычаць (звычайна пра качак, варон і некаторых іншых птушак)’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., Яруш.). Укр. кракати, рус. кракать, ст.-рус. кракати ’тс’, серб.-харв. кра̑кат ’квакаць, кудахтаць’, славен. krȃkati ’каркаць’, польск. krakać, чэш. krakati, славац. krákať, н.-луж. křakaś ’тс’. Прасл. krakati — гукапераймальная лексема. Бліжэйшая індаеўрапейская паралель — лац. crōcio, crōcīre ’каркаць’ (Бернекер, 1, 603; Трубачоў, Эт. сл., 12, 92).

Краква ’дзікая качка’ (Нас., Касп.). Гл. кракаць.

Краке́т ’гульня, у якой драўляныя шары праводзяцца праз драцяныя варотны ўдарамі драўляных малаткоў’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. крокет з англ. croquet (Шанскі, 2, 8, 402).

Крако́с ’наготкі’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. krokus ’шафран’ (там жа, 2, 513).

Крако́ша ’сіваваронка’ (Дразд.). Параўн. кракаворан (гл.).

Крактаві́нне1 ’дрыгва’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кракавіца. Магчыма, да ўкр. крап ’куст, зараснік’. Форма кратавінне пад уплывам крактавінне ’жабурынне’.

Крактаві́нне2 ’жабурынне’ (Янк. III, Янук., Сл. паўн.-зах.). Параўн. кракавіна, кракацінне ’тс’ (гл.). Відаць, кантамінаваныя формы ад крактавіннеі і кракавіца і квактанне ’жабурынне’ (гл.). Гл. таксама крактаць.

Кракта́ць ’выдаваць ціхія адрывістыя гукі, падобныя да крэ‑крэ (пра жаб)’ (ТСБМ). Гукапераймальнае.

Кра́лі ’бусы’ (Нас., Касп., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Нік. Очерки, Мядзв., Мат. Маг., Юрч.). Ст.-бел. корали, карали ’каралі’ (з 1578 г.). Запазычанне з польск. korale ’тс’ (Булыка, Запазыч., 171). Форма кралі, магчыма, пад уплывам краля (гл.).

Кралі́ца ’труска’ (Сцяшк. Сл., Ян., Мат. Гом.). Гл. кароль2. Магчыма, пад уплывам краля (гл.).

Кра́ля ’красуня, прыгажуня’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Жд. 3, Сержп. Ск.), ’дама (карта)’ (Нас., Яруш.). Запазычанне праз польск. krala з чэш. kralka ’каралева (у картах)’ (Слаўскі, 3, 55–56).