Краве́ц 1 ’спецыяліст па шыццю адзення’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Бяльк., Мядзв., Грыг., Мал., Сержп. Ск., Сержп. Грам., Шпіл.). Параўн. укр. кравець і рус. (зах.) кравец ’тс’. Геаграфія сведчыць у карысць запазычання з польск. krawiec ’тс’ (Слаўскі, 3, 71; Кюнэ, Poln., 68).
Краве́ц 2 ’від рака’ (Дэмб. II, Яшк.). Да кравец 1 (гл.).
Кра́гі ’скураныя накладныя халявы з зашпількамі’ (ТСБМ), ’скураныя рукавіцы’ (Сл. паўн.-зах.). Праз рус. краги са швед. krag (Фасмер, 2, 363).
◎ Крагліца ’труска’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. краголь.
◎ Краго́ль ’трус’ (Сцяшк. Сл.). Ці не звязана з кароль ’тс’ (гл.)?
Крадзе́ж ’тайнае прысвойванне чыёй-небудзь уласнасці’ (ТСБМ, Нас., Касп., Яруш.). Гл. красці.
Крадко́м ’употай, скрытна’ (ТСБМ). Гл. красці.
Кра́ец ’акраец, луста, скіба’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Бяльк., Мат. Маг.). Гл. краяць.
Краж ’ланцуг невысокіх гор’ (ТСБМ), ’камель, цурбан’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. кряж ’пагорак’, ст.-рус. кряжь ’брус’. Да kręžь, якое з’яўляецца аблаўтным варыянтам да krǫgъ ’круг, кольца’ (Фасмер, 2, 391).
◎ Кра́жды ’вяснушкі’ (Сцяшк. Сл.). З літ. kregždenos ’тс’.
◎ Кражні́к ’сасновы лясок’ (Мат. Маг.). Гл. кражняк