Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Ліхтава́ць ’чысціцца да бляску’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), ст.-бел. лихтовати ’чысціць, выпрамляць’ (XVI ст.), запазычаны са ст.-польск. lichtować (Булыка, Запазыч., 191), якое з ням. lichten ’ачышчаць, праясняцца’.

*Ліхтан, ст.-бел. лихтанъ (XVI ст.) ’невялікае, дапаможнае грузавое судна’ запазычана са ст.-польск. lichtan ’баржа’ (Булыка, Лекс. запазыч., 120), якое з ням. прус. licht(er)kahn, lidgan (Слаўскі, 4, 232–233). У сучаснай бел. мове заменена словам ліхтэр < рус. ли́хтер ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83), запазычанае ў пачатку XVIII ст. з гал. ці н.-ням. lichter, новав.-ням. Leichter ’пласкадоннае судна, якое аблягчае вялікае судна’ (Фасмер, 2, 506).

Ліхта́р, лыхта́р ’прылада для асвятлення — футарал са шклянымі сценкамі’ (ТСБМ, Гарэц., Касп., Мядзв., Растарг.; КЭС, лаг.), ’падсвечнік’ (Грыг., Нас., Шат., Шпіл.; Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС), ст.-бел. лихтаръ, лехтаръ, лыхтаръ, ляхтаръ ’ліхтар’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. lichtarz ’падсвечнік’, якое ўзыходзіць да с.-в.-ням. liuhtaere, ням. Leuchter ’падсвечнік’ < liuhten ’свяціць’ < герм. *liuhta‑ ’ясны’ (Слаўскі, 4, 233; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Жураўскі, Бел. мова, 62; Кюнэ, 72). Фасмер (2, 505) мяркуе, што насуперак Вінеру (63) пасрэдніцтва ідыш з’яўляецца неімаверным. Сюды ж ліхта́рня ’падсвечнік’ (Нас., Сцяшк.), ’ліхтар’ (Растарг.; паўд.-усх., КЭС), ’від ліхтара’ (паст., чыж., Сл. ПЗБ).

Ліхту́га ’бедства, няшчасны выпадак’ (БРС), ’перасыханне рэчкі’ (стаўб., Жд. 2). Беларускае. Магчыма, з ліхата ’зло, няшчасце’ пры дапамозе суфікса ‑уга (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 66).

Ліхтэр ’невялікае судна’ (ТСБМ). Да ліхтан (гл.).

Ліцава́ць 1 ’перашываць, робячы спод верхам’ (Нас., Шат.), ліцуваньне ’ніцаванне’ (Юрч. Вытв.), ліцёваны ’ніцаваны’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. лицювати, рус. лицевать, польск. licować, чэш. licovati, славац. licovat ’тс’. Паўн.-слав. licevati < lice ’твар’ > лицо (Слаўскі, 4, 239–240).

*Ліцава́ць 2, ліцёва́ті ’адпавядаць пэўным нормам, правілам’ (беласт., Сл. ПЗБ) запазычана з польск. licować ’адпавядаць, гарманіраваць з чым’. Да паўн.-слав. licevati. Параўн. балг. невестино лице ’знак цнатлівасці на шлюбнай кашулі маладой’.

Ліце́ ’твар’, ’правы бок матэрыі, адзення’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да ліцо (гл.).

Ліце́рка ’колца ў калаўроце, якое круціць шпульку’ (Касп.). Сапсаванае народнае *муце́рка. Параўн. бел. міёр. мітэрка (Шатал.), зах.-міёр. лютэрка (Крыўко, вусн. паведамл.), польск. зах., паморск. каш. muterka, muterek ’тс’, сілезск., лэнчыцк. ’гайка, шруба на канцы восі’. Змену губнога ў л параўн., напрыклад, у брасл. ліцірына́р = ветэрына́р (Сл. ПЗБ).

Ліцкава́ць ’ніцаваць’ (Грыг., Мядзв.). З *лічкава́ць, якое з лічка ’тварык’ < ліцо. Параўн. рус. дан. личкова́ть ’ніцаваць’.

Ліцо ’твар, аблічча’ (Бяльк., Ян.; брасл., ушац., лепел., арш., крыч., капыл., пух., маз., хойн., КЭС; брасл., Сл. ПЗБ), лічка, лічэнька, лічанька ’тварык’ (Нас., Растарг.), ’правы бок тканіны’ (Уладз.), укр. лице, рус. лицо, ст.-рус. лице; польск. lice, н.-, в.-луж. lico, чэш. líce, líčko, ст.-чэш. яшчэ і líc, ходск. líce, lícata, славац. líce, líco, славен. líce, серб.-харв. ли́це, чак. лице̏, макед. лице, лици (мн. лік лицинта), лико, балг. лице, лико, ст.-слав. лице, личеса. Прасл. lice Якабсон (Этимология–84, 248–249) рэканструюе як *lin̥kam, а формы з заднянёбным (лико, ликъ) узыходзяць да праформы *leik‑ (без насавога інфікса). Мартынаў (Прасл. яз., X Міжнар. з’езд слав., Мн., 1988, 30–31) прасл. lice разглядае як слав.-прус. інавацыю (параўн., ст.-прус. laygnan < *leiknan), якая арыентавана на італійска-кельцкі арэал (параўн., ст.-ірл. lecco, ірл. leaca ’шчака’ < *lēk‑ < leik‑). Гл. яшчэ Фасмер, 2, 495–496; Слаўскі, 4, 222–225; Махэк₂, 331; Бязлай, 2, 139; Мартынаў, Лекс. взаим., 213–217. Больш падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 15, 75–78.