Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ро́знасць1 ’розніца’, ’вынік адымання (у матэматыцы)’ (ТСБМ, Гарэц.) — калька з рус. ра́зность ’тс’.

Ро́знасць2 ’неаднолькавасць’ (Нас.), ’адрозненне’ (Байк. і Некр.), ст.-рус. розность, польск. różność, чэш. různost ’тс’. Да розны (гл.).

Ро́зніца1, розьніца ’непадабенства, адрозненне ў чым-небудзь’, ’велічыня, сума, якая з’яўляецца рознасцю паміж дзвюма велічынямі, сумамі’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., ТС). Укр. різни́ця, рус. ра́зница (ц.-славянізм), польск. różnica ’адрозненне’, чэш. různice ’разлад, спрэчка’, ст.-польск. różnica ’тс’, ст.-рус. розница ’спрэчка, нязгода’ (XVII ст.). Да розны (гл.).

Ро́зніца2 ’продаж паштучна або невялікімі колькаснаму (ТСБМ). З рус. розница ’тс’ < ст.-рус. розница ’тс’ (1407 г.). Сюды ж рознічны ’звязаны з гандлем у розніцу’ (ТСБМ). Параўн. ураздроб (гл.).

Ро́зніцца ’мець рысы, асаблівасці, якія адрозніваюць адно ад аднаго’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб.), ’аддзяляцца’ (Нас.), ’адрознівацца’ (Байк. і Некр.), ’разрастацца з аднаго кораня парасткам’ (слуц., Жыв. НС). Укр. різни́тися ’адрознівацца’, ’аддзяляцца, разлучацца’, ст.-рус. рознитися ’адрознівацца’, ’разыходзіцца ў чым-небудзь’ (XVI ст.), польск. różnic się ’тс’, ’сварыцца’, чэш. různiti se ’адрознівацца’. Паўночна-славянскае. Утворана ад розны (гл.) < прасл. *orz‑ьnъ альбо ад *orzьnь (параўн. рознь ’адрозненне’, ’сварка’, рус. рознь ’розніца’). Сюды ж розніць ’быць асаблівасцю, якая адрознівае’ (ТСБМ, Касп., Стан.), ’аддзяляць адно ад парнага’ (Нас.), вы́разніцца ’вылучыцца’ (з польск. wyróżnić się ’тс’, ’адрознівацца’), паро́зніцца ’аддзяліцца’, ’адрознівацца, не супадаць’, ’пасварыцца’ (Стан.).

Ро́зны (розный) ’неаднолькавы, непадобны’, ’другі, іншы, не той самы’, ’разнастайны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Стан., Байк. і Некр., Бяльк.), розна ’па-рознаму’, ’паасобку’, ’нотка, разборліва’ (Гарэц., Нас., Касп., Растарг.). Укр. рі́зний, рус. зах. ро́зный ’неаднолькавы, розны’, смал. ’дзіравы (пра мяшок)’; паўн. ’парваны, дзіравы, паношаны’, ’стары, разбіты, паламаны’; польск. różny ’розны’, в.-луж. rózno ’асобна’, чэш. různý, славац. rȏzny, славен. rázen, серб. ра́зан, ра̑зни, харв. rázan, rȃźnȋ, макед. разен, балг. разен, ст.-слав. разьнъ. Прасл. *orzьnъ, якое з *orz‑ > раз‑/роз‑ (гл.) і суф. ‑ьтъ‑ (ESJSt, 13, 758).

Ро́зрух, ру͡озрух ’разруха, поўнае расстройства, развал у гаспадарцы’ (ТСБМ), ’разгром, беспарадак, клопаты’ (Гарэц., Мал., Байк. і Некр.). Укр. ро́зрух, ро́здрух ’бунт, смута, трывога, замяшанне, пярэпалах’, рус. разру́х ’распад, разбурэнне’, ’разрыў, канец згодзе, дружбе’, ’вайна’, польск. rozruch ’запуск (рухавіка)’, rozruchy ’хваляванні, беспарадкі’, чэш., славац. rozruch ’хваляванне, замяшанне, трывога’, славац. ’пярэпалах’. Аддзеяслоўнае (найпраўдападобней), праславянскае, ад асновы *rux утварэнне з суф. *‑ъ. Да раз‑/роз‑ (прасл. *orz‑ < і.-е. *ordh‑/*ardh‑ + s) і ру́хаць (гл.). Параўн. экспрэсіўнае рэ́зрух (гл.).

Ро́зрыў ’нязгода (паміж братамі)’, ’перарванне, перапынак (хваробы, смутку)’ (Нас.), балг. ра́зрив ’разрыў (сэрца)’, ’разладжаны, расстройванне планаў’ — інтанацыйны варыянт аддзеяслоўнай лексемы разрыў. Да раз‑/роз‑ і рваць (гл.).

Ро́зсвет ’досвітак, світанне, золак’ (Нас.). Укр. ро́зсвіт, славен. (raz)svit ’тс’, серб., чарнаг. ра̏свит. Фармальна ўтворана пры дапамозе прыстаўкі раз- (< прасл. *orz‑) і назоўніка свет‑ (< прасл. *světъ ’святло’ < і.-е. *svoi̯t‑) > свяці́ць ’асвятляць’ (гл.). Тут дзеяслоўная прыстаўка надае назоўніку значэнне ’пашырацца, распаўсюджвацца’. Аналагічна польск. rozbrzask і brzask, чэш. rozbřesk і břesk, ст.-чэш. bréžk, славац. rozbresk ’світанак’.

Ро́зум ’здольнасць мысліць, разумець’, ’разумовыя здольнасці чалавека, інтэлект’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., Касп., Стан., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ), розымъ ’тс’ (шымк. Собр.), ст.-бел. розум ’тс’. Укр. ро́зум, рус. ра́зум (< ц.-слав. разумъ), дыял. ро́зум, польск. rozum, н.-луж. rozym, в.-луж. rozum, rozom, rozym, чэш., славац. rozum, славен. razȗm, rezum, серб. ра̏зум, харв. rȁzum, макед. разум, балг. ра́зум, ст.-слав. разоумъ. Прасл. *orzumъ, утворанае з прыстаўкі *orz‑ > бел. раз‑/роз‑ (гл.), якая тут выражае адрознівальную здольнасць мыслення (Рэйзак, 548) і *umъ > ум > умець (гл.) < і.-е. (H)au̯‑mó‑ (Міклашыч, 372; Покарны, 78; Фасмер, 3, 435; Шустар-Шэўц, 2, 1244; Бязлай, 3, 160; БЕР, 6, 161–162). Сюды ж разумны, разумовы (гл.).

Ро́зыгрыш ’нічыйны вынік гульні’ (ТСБМ). З рус. ро́зыгрыш, якое ўтворана ад разыгра́ть пры дапамозе суф. з экспрэсіўным значэннем ‑ыш (< прасл. *‑yšь).

Ро́зыйгра ’розыгрыш’ (Нас., Бяльк., Байк. і Некр.), ро́зыгра ’тс’ (Стан.), ро́зыгры ’апошні дзень свята Тройцы’ (Маш.), ’свята праз тыдзень пасля Тройцы’ (ТС), руса́ўчыны ро́зыгры ’апошні дзень русальнага тыдня’ (ТС): у гэты дзень русаўкі іграюць (Маш., 219); укр. ро́зигри ’розыгрыш’, ’першы дзень Пятроўкі пасля за́гавін’, рус. курск. ро́зыгры ’тс’. Да раз- і ігра (гл.) < прасл. *jьgra. Параўн. балг. руса́лски игри ў час русаля ’свята святога духа, Русальны тыдзень, гл. русаллі.