Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Клянёк ’ялец, Leuciscus leuciscus L.’ (Жук.). Гл. клень.

Кляно́вік ’кляновы сок’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Янк. III, Некр.). Гл. клён.

Кляно́к ’хатняя кветка’: «лісця ў клянкоў точна кляновыя» (Мат. Гом., 236). Да клён (гл.).

Клянчу́к ’малая рыба, падобная на язя’ (Жыв. сл.). Гл. клянёк.

Кляп ’кусок дрэва, скамечаная ануча і пад., якія засоўваюцца ў рот жывёле ці чалавеку, каб не даць магчымасці кусацца або крычаць’ (ТСБМ), ’род драўлянага цвіка’ (Нас.). Укр. кляп, рус. кляп ’тс’. Этымалогія ненадзейная. Супастаўленне з прасл. klękati, аснова, якой звязваецца з kel‑, тыпова каранёвая (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 34). Трэба звярнуць увагу на тое, што распаўсюджанне гэтай лексемы абмяжоўваецца ўсходнеславянскім арэалам, таму рэканструкцыя яе праславянскай формы малаверагодная.

Кля́па1 ’борт (у адзенні)’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл., Др.-Падб., Сцяшк., Сцяц.). Праз польск. klapa з ням. Klapp ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 488).

Кля́па2 ’крышка’ (Яруш.). Да папярэдняга слова.

Кляпа́ла ’драўляны балабан на шыі ў скаціны’ (ТС), ’благі звон’, ’цурбан з ручкамі’ (Гарб.). Параўн. рус. клепало, укр. клепало ’тс’, балг. клепало, серб.-харв. клѐпало, славен. klepálo ’тс’, польск. klepadlo, чэш. klepadlo, славац. klepadlo, в.-луж. klepadlo ’тс’. Прасл. klepadlo да klepati (Трубачоў, Эт. сл., 10, 7). Гл. кляпаць3.

Кляпа́нік ’пірог з начынкай’. Параўн. кляпай (гл.). Да кляпаць3 (гл.).

Кляпано́сы ’гарбаносы’ (Бяльк.). Да кляпаць©.

Кляпа́ць1 ’вастрыць лязо касы ўдарамі малатка’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Грыг., Яруш., Выг.). Укр. клепати, рус. клепать ’тс’, балг. клепя, макед. клепа, серб.-харв. кљѐпати, славен. klépati ’тс’, польск. klępaćy чэш. klepati, славац. klepať, в.-луж. klepać ’тс’. Значэнне ’вастрыць лязо касы ўдарамі малатка’, зыходзячы з агульнага яго распаўсюджання, праславянскае і з’яўляецца праславянскай інавацыяй. Корань дзеяслова гукапераймальны.

Кляпа́ць2 ’паклёпнічаць’ (Нас., Мат. Гом., Сцяшк.). Гэта значэнне яшчэ праславянскае, паралельнае з кляпаць1 (гл.).

Кляпа́ць3 ’ляпаць, удараць’ (Сл. паўн.-зах., ТС, Др.-Падб.), ’плёскаць, падаць на ваду’ (Нар. словатв.). Гукапераймальнае. Кантамінацыя з ляпаць.