◎ Клень ’рыба, падобная на язя’ (Жыв. сл.), ’галавень’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. клень, рус. клень ’тс’, балг. клен, серб.-харв. кле̏њ, славен. кіёп, польск. kleń, славац. kleń, в.-луж. kleń ’тс’. Прасл. кіепь ’тс’. Надзейнай этымалогіі няма. Супастаўленне з прасл. Ытъ толькі тэарэтычна магчымае (гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 196). Больш верагодна супастаўленне з клён (гл.). Матывацыя наступная: час нерасту рыбы супадае з часам цвіцення клёна (Каламіец, Рыбы, 51–52). Аўтар прыводзіць іншыя назвы рыб, якія ўтварыліся ад назваў раслін. Апошнія цвітуць або пладаносяць у час нерасту рыб. Параўн. рус. земляничник, укр. березівка, бел. каласавік і інш. Прасл. Ыепь можна разглядаць як прыметнік klen‑jь, утвораны ад назоўніка Ыепъ пры дапамозе прадуктыўнага суфікса ‑©ь з наступнай наміналізацыяй (Мартынаў, Дерив., 21–23). Тады Ыепъ ’клён’ > kleń‑j ь ’кляновы’ > Ыепь ’галавень’ (кляновая рыба, кляноўка, параўн. укр. березівка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)