Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Кі́дка ’колькасць чаго-небудзь, якую можна ўзяць за адзін раз і кінуць’ (ТСБМ, Сцяшк., Жд. 3). Гл. кідаць.

Кі́дкі ’які рэзка кідаецца ў вочы; яркі, прыметны’ (ТСБМ), ’падатлівы, ахвочы, схільны да чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’спраўны (чалавек)’ (Сцяц.), ’неўраўнаважаны’ (Янк. III). Гл. кідаць.

Кі́длы ’жвавы, увішны (пра чалавека)’ (Жыв. сл., КЭС, лаг.). Лексікалізаваны дзеепрыметнік да кідаць (гл.).

Кідо́к ’хуткае, імклівае перамяшчэнне з аднаго месца ў другое без перапынкаў, за адзін прыём’ (ТСБМ). Гл. кі́даць.

Кіду́н ’эпілепсія, падучая’ (Янк. I, Некр.). Да кідаць (гл.). Адносна словаўтварэння гл. Сцяцко, Афікс. наз., 69.

Кідэ́ры ’фалды, трубкі; зборкі ў ніжняй частцы буркі’ (Нар. лекс.). Гл. кідзёры.

Кіёвачнік, кіёвашнік ’поле, дзе расла кукуруза’ (Яшк.), ’сцяблы кукурузы’ (Мат. Гом.). Гл. кіёўка 4.

Кіёк ’невялікі кій’ (ТСБМ, Касп., Грыг., Бяльк., Нік.), ’палка ў ткацкім станку для паварочвання «калоды» і падвешвання «нітоў»’ (Касп.), ’тычка’ (Мат. Гом.), ’мерка’ (Нік. Очерки), ’клін у навоі’ (Мат. Гом., Жыв. сл.). Гл. кій 1.

Кіёўка 1 ’рагоз шыракалісты, Typha latifolia L.’ (Кіс., Янк. Мат., Сл. паўн.-зах.). Да кій (гл.). Суфіксацыя на ‑ёўка для назваў раслін. Параўн. смалёўка (Сцяцко, Афікс. наз., 170).

Кіёўка 2 ’падвей’ (Касп.). Параўн. кіёўка 1 (гл.). Як паказвае заходняя (гродз.) назва рагозу пухоўка, падвей атрымаў сваю назву паводле той жа характэрнай рысы. Параўн. рус. пушица ’падвей, Eriophorum latifolium L.’ (Кіс., 50).

Кіёўка 3 ’катах’ (Мат. Гом.), ’чорны катах рагозу’ (Жыв. сл., Нар. сл.), ’галоўка чароту’ (Жд. 3). Параўн. кіёўка 1 (гл.).

Кіёўка 4 ’пачатак кукурузы’ (Янк. Мат., Шатал.), ’кукуруза, Zea Mays L.’ (Дэмб. 1). Назва кіёўка была перанесена на пачатак кукурузы па аналогіі з кіёўка 3 ’катах’. Аб гэтым, апрача разважанняў агульнага характару, сведчыць такая форма Pluralia tantum, як кіёўкі (гл.). Апошняя ўзнікла як прамежкавая паміж кіёўка і кійкі ’кукуруза’.

Кіёўкі ’кукуруза’ (Дэмб. 1, Бяльк., Мат. Маг.). Гл. кійкі, кіёўка 4.