Ківе́нька ’нагавор, плётка, зачэпка для сваркі’ (ТС). Да ківаць (гл.) у значэнні ’нагаворваць’ (< ’паказваць пальцамі’).
Ківерну́ць ’кульнуць, крутнуць’ (ТС). Гл. кавыраць.
Ківі́лка ’мерны сажань’ (ТС). Няясна. Магчыма, да вілках (гл.) ’назва прыстасаванняў з раздвоеным канцом’. Пачатак слова да ка‑ з наступнай асіміляцыяй галосных.
Ківі́лы ’апалонікі’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. kivynas ’апалонік’, там жа, 459, з іншым значэннем для літ. слова.
Ківіля́цца ’вагацца, боўтацца ў бакі’ (ТС). Гл. ківіляць.
Ківіля́ць ’чыкільгаць, матляцца пры хадзьбе’ (ТС), рус. ковылять няяснага паходжання.
Ківіня́ ’качарга’ (Шатал.). Гіпотэза аб балтыйскім паходжанні слова абапіраецца на лат. kīvens ’круглая палка з зубчастым жалезам і ражкамі’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 114). Цікава, што літ. kivýnas значыць ’апалонік (біял.)’, што, магчыма, сведчыць аб кальцы з балтыйскага для назвы апалоніка (гл. апалонік 2).
Ківірзе́нь ’лапаць’ (lilii.). Гл. каверзні.
Ківічэць ’вішчаць’ (Нар. лекс.). Гл. квічэць.