Бруснікі́ ’дружкі жаніха’ (Інстр. II), бру́снік ’тс’ (Шат., Дзмітр.). Як думае Дзмітрыеў (там жа), ад брус, брусок: «острящий хорошо, так и брусник отлично умеет острить языком и устранять препятствия».
Брусні́ца. Рус. брусни́ка, укр. брусни́ця, польск. bruśnica, чэш. brusnice і г. д. Слав. *brus‑ ’брусніца’ тлумачыцца як этымалагічна звязанае з брус (гл.), *brъs‑nǫti ’здзіраць’, *brusiti ’гладзіць, тачыць’ (ягады брусніцы быццам лёгка зрываюцца). Як семантычную паралель параўн. ням. Streichbeere (да streichen гладзіць’). Бернекер, 90; Траўтман, 36; Праабражэнскі, 1, 47; Фасмер, 1, 221; Махэк₂, 70 (апошні лічыць назву «праеўрапейскім» словам). Форму брушні́ца ’брусніца’ (Сцяшк. МГ, Нас., Бяльк.) Кюнэ (Poln., 46) лічыць запазычаннем з польск. brusznica. Да слав. *brusьnica ’брусніца’. Бернекер (90) адносіць па паходжанню і бел. брусне́ць ’чырванець; загараць’, брусне́лы ’чырванаваты; загарэлы’ (Нас.). Гл. яшчэ Лучыц-Федарэц. Бел.-рус. ізал., 64.
Брусяне́ць ’успухаць’ (Юрч.). Рус. брюзг‑, бел. брузг‑ ’апухаць, набракаць’ (гл. бел. бру́знуць). На бел. глебе брузг‑ пераходзіць (фанетычная з’ява) у брузк‑ і далей у бруск‑. Адсюль нейкім чынам (напр., з *бруснуць < *брускнуць) стварылася новая аснова брус‑ ’бракнуць’, якая і дала дзеяслоў брусяне́ць.
Брух ’жывот, страўнік’ (Др.-Падб., Сцяшк. МГ). Зыходзячы з формы слова, запазычанне з польск. brzuch ’тс’. Параўн. бру́ха (там і літ-pa). Параўн. таксама і ст.-рус. брюхъ (паралельна да брюхо), якое можа сведчыць супраць версіі пра запазычанне.
Бру́ха ’жывот’ (Шат., Сцяшк. МГ). Ст.-рус. брюхо, брюхъ, рус. брю́хо, укр. бру́хо, польск. brzuch, чэш. břicho, břich (ст.-чэш. břucho, břuch) і г. д. Слав. *brʼucho (*brʼuchъ) ’жывот’. Этымалогія не вельмі надзейная: лічаць, што першапачатковае значэнне ’выпукласць’, і параўноўваюць з с.-в.-ням. brûsche, ням. Brausche шышка’, гоц. brusts ’грудзі’, ст.-ірл. brú ’жывот’ і г. д. Слав. *brʼucho < bhreu̯‑s‑. Бернекер, 95; Праабражэнскі, 1, 49; Фасмер, 1, 225; Слаўскі, 1, 47.
Брухе́ль ’празмерна тоўсты чалавек’ (Янк. Мат.). Параўн. брухмель. Аднак суфіксацыя ў слове брухель не зусім звычайная, таму не выключаецца, што яно можа быць іншага паходжання — запазычаннем, якое было фармальна адаптавана праз асацыяцыю з брухам. Параўн. польск. burchel, burchla, purchel, purchla ’гуз, пухір на целе’; ’мяккая скурка яйца’; ’яйцо, знесенае без цвёрдай шкарлупіны’ (гэта слова Варш. сл., 1, 236, параўноўвае з purchawka).
Брухіта́ць ’таптаць’ (Сцяц.). Параўн. рус. бруха́ть ’біць, таптаць, пэцкаць’, этымалогія якога не вельмі ясная. Гл. Фасмер, 1, 221.
Брухме́ль ’чалавек з тоўстым жыватом’ (КЭС, лаг.), брухе́ль ’празмерна тоўсты чалавек’ (Янк. Мат.). Бясспрэчна, экспрэсіўныя формы да бру́ха ’жывот’. Прынамсі брухме́ль сустракаецца, напр., у рус. гаворках (таксама ў форме брюхмель!) як назва брызгліны. Можна меркаваць, што назва расліны (ягад) тыпу брухме́ль нейкім чынам асацыіравалася з бру́ха ’жывот’ (аб гэтым сведчыць форма брюхмель у рус. гаворках) і была перанесена на тоўстага, брухатага чалавека. Гл. яшчэ брухе́ль.
Бру́чка (шмат іншых назв., гл. ДАБМ, № 276), бру́ква. Рус. брю́ква, бру́ква, укр. бру́ква, польск. brukiew, чэш. brukev. Зыходнае, магчыма, *bruky (род. *brukъve). Запазычанне з н.-ням. wrûke (Wrûke, Brucke). Брукнер, 42; Праабражэнскі, 1, 48–49; Фасмер, 1, 224; Махэк₂, 69.