Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ле́ста ’гразка’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), свісл. лёсто ’тс’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. laistyti, лат. laistit ’намазваць’, літ. laitinti, laituoti ’замазваць, склейваць’, glaistyti ’замазваць, шпакляваць’, glaistas ’замазка’.

Ле́сткі1 ’частка драбін’ (мін. слепненск., КЭС), лёстачка ’лёстка ў лесвіцы’ (в.-дзв., Шатал.), лестачкі ’тс’ (пух., Сл. паўн.-зах.). Да лёстка (гл.).

Ле́сткі2 ’кампліменты’ (Яруш.). Да лёсткі (гл.).

Лесцімо́ніцца ’песціцца, лашчыцца’ (усх.-бел., КЭС), рус. уладз. лестимониться, лестефониться, смал. лестимон ’хітрун’, лестимонно ’прынадна, цікава, хітра’, лестимонство ’хітрасць, ліслівасць’. Экспрэсіўнае слова, утворанае ад *лесць (< рус. лесть ’ліслівасць’) паводле падабенства да цырымоніцца, ма‑ лімоніцца.

*Ле́сы, ліэсы ’язы для рыбы’ (Маш.). Да лёса© (гл.).

Ле́та, ле́то, ліэ́то, лі́то ’самая цёплая пара года’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., Яруш., ТС; драг., стол., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.), лі́та (мн. л.) ’слаі ў драўніне, паводле якіх вызначаюць узрост дрэва’ (Клім.; бяроз., Шатал.), ’год’ (Касп., Яруш.), лета ў лета ’круглы год’ (ТСБМ), на ле́та ’на будучы год’ (Яруш., Бяльк.), лета ле́цкае ’на працягу ўсяго лета’ (Ян.), ліэто, літо ’цыкл летніх абрадавых песень’ (Бес., Клім.), драг. літа́ (мн. лік) у выразе: выхо́дытэ з літ ’перыяд заканчэння клімаксу ў жанчын’ (І. Лучыц-Федарэц), памянш. летка, летко, ле́цечка (Кл., Шат., Яруш., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.), ле́тны, летні, літный, ле́тненькі (ле́тнянькі, летні́нькі) ’летні’, ’цёплы, цеплаваты, ледзь цёплы, трохі падагрэты’ (Сцяшк., Бяльк., Шат., ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах.; нясв., Жд. 2, Др.-Падб., Гарэц., Юрч.), лудз. ’яравы’ (Сл. паўн.-зах.), слуц. ле́ткі ’тс’ (Нар. словатв.), летавы ’летні’ (Федар. Дад.), ваўк. летні ’стары’ (БНТ, Лег. і пад.), ст.-бел. лѣтный, лѣтний ’які адбываецца летам, які прызначаны для выкарыстання летам’, ’аднагадовы, адналетні’, ’немалады’ (Булахаў, Гіст., 113). Укр. літо, рус. лето, польск. lato, палаб. lʼotü в.-луж. lěćo, н.-луж. і в.-луж. lěto, чэш. léto, славац. leto, славен. lę́to, серб. ле̏то, харв. ljȅto, макед. лето, lʼatu, балг. лято, ст.-слав. лѣто ’самая цёплая пара года’ > ’год (= час ад лета да лета)’, прасл. lěto. Найбольш пераканаўчай са шматлікіх версій пра паходжанне лексемы можна лічыць этымалогію Ваяна (BSL, 64 (2), 124–126), які супастаўляе прасл. lěto з літ. lė̃tas ’павольны, ціхі, спакойны, лагодны’, лат. lę̄ts ’лёгкі’, лац. lēnis ’лагодны, памяркоўны’ і адносіць іх да і.-е. *lē‑ ’паслабіць, зрабіць больш лёгкім’. Махэк₂ (328) супастаўляе слав. lěto з лац. laetus, якое першапачаткова мела значэнне ’добры, прыемны, уцешлівы’, ’які добра выглядае’. Мартынаў (Балто-слав.-итал. изол., 21–22) адносіць прасл. lěto (vermę) да італ. інфільтратаў, супастаўляючы яго з лац. laetus ’багаты, плённы, квітнеючы, радасны, спрыяльны, прыемны, бліскучы, шыкоўны, тлусты’. Такім чынам, прасл. lěto (з суф. ‑to, як žito) азначала ’час, перыяд, калі палягчэла з холадам, калі ўсё цвіце, калі чалавеку прыемна, радасна, калі ўсяго ў дастатку’. Іншыя версіі гл. Слаўскі, 4, 70–71; Фасмер, 2, 488–489; Скок, 2, 336–337; Бязлай, 2, 137.

Ле́таваць ’праводзіць лета, жыць на працягу лета’ (ст.-дар., ганц., Сл. паўн.-зах., ТС, Др.-Падб., Гарэц.), ле́тываць, ле́тывацца (Яўс.), ля​етаваць ’тс’ (Мал.), ле̂товаць ’перажыць лета (аб пчолах)’ (Анох.). Да ле́та (гл.). Аналагічна зімаваць.

*Летавік, летывік ’маладняк свойскай жывёлы летняга нараджэння’ (Юрч. Вытв.). Утворана ад летавы ’летні’. Да лёта (гл.).

*Летавішча, лётовище ’гадавое кола ў ствале дрэва’ (Нік.; ельск., ЛАПП), лун. летовішчэ ’кольца на розе, паводле якога можна вызначыць, колькі год карове’ (Шатал.). Суфікс -išče надае значэнне выніку дзеяння. Да летаваць (гл.).

Летаёнцы ’які любіць бегаць (аб карове)’ (тракт., Сл. паўн.-зах.). З польск. latający ’які лётае’.

Летак ’лета’ (Яруш.). Суфікс (а)к надае канкрэтызацыю ў значэнні ’лета’, большую акрэсленасць, дакладнасць часу. Недастатковая інфармацыя пра лексему не дазваляе выявіць матывацыю.