Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Карга́ ’старая’ (ТСБМ), рус. корга ’старуха’. Запазычанне з цюрк. karga (Бернекер, 490).

Карго́злік ’слабы, невялікага росту чалавек’ (Мат. Маг.), з *карнагуз‑лік. Першая частка гэтага складанага слова да прасл. къгпъ (укр. корнай, рус. корный ’кароткі’), другая — гуз, гузна (гл.). Параўн. рус. кургузый < къгпъ‑ guzъ. Няясная трэцяя частка. Магчыма, да суфіксаў ‑еі‑ікь. Параўн. курдупель (гл.) < къгпъ‑dup‑elb (Лабко, Бел.-польск. ізал., 72).

Кардо́н1 ’дзяржаўная граніца’ (ТСБМ), ’месца, дзе знаходзіцца лясніцкі пункт’ (Яшк.), ’граніца’. Запазычанне з польск. kordon ’граніца’, з франц. cordon ’вяровачка, шнур’ (ад corde ’вяроўка’) (Булыка, Запаз., 141; Фасмер, 2, 324).

Кардо́н2 ’цвёрдая і тоўстая папера’ (ТСБМ) < франц. carton, якое ў сваю чаргу з італ. cartone — Nomen augmentativum ад карта. Замена зыходнага т на д цяжка вытлумачыць.

Кардо́на ’бульба’ (Бяльк.), да картопа с картопля (параўн. укр. картопля) (гл. папярэдняе слова).

Кардо́ўнік ’аер’ (Касп., Мат. Маг.), ’рагоз, пухоўка шыракалістая, Typha latifolia Г (Кіс.), ’плюшч галінасты, Sparganium ramosum Hads’ (Кіс.). Магчыма, ад лац. carduus ’чартапалох’ (назва калючай расліны).

Кардо́хля ’бульба’ (Бяльк., Мат. Маг.), да каргохля (< картофка < польск. kartofla).

Каржа́віць, каржэць ’пакрыцца брудам, граззю’ (Др.-Падб., Гарэц.), параўн. рус. каржевина ’жалезны нагар, акаліна’, да іржа (гл.) з прэфіксам ко- (Фасмер, 2, 198).

Каржа́к ’каржакаватае дрэва, корч’ (ТСБМ), з польск. krzak ’куст’ (гл. каржакаваты).

Каржакава́ты ’нізкі з тоўстым сукаватым ствалом (пра дрэва)’, ’невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу; каранасты’ (ТСБМ, Шат., Касп.), ’каравы’ (Яруш.). Словаўтваральная будова лексемы празрыстая — каржакаваты < кар‑жак‑ав‑аты. Запазычанне з польск. krzakowaty ’тс’, якое ад krzak ’куст, кустоўе’. Гл. каржак.

Каржа́н ’кажан’ (Шатал.), ад кажан (гл.) пад уплывам каржанець (гл.), каржацець (гл.).