Дзю́баць ’дзюбаць’ (БРС). Рус. дыял. дю́бать ’тс’. Параўн. чэш. ďubati, славац. ďubať ’тс’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 37) мяркуе, што тут дзеяслоў, утвораны ад dʼub‑ < і.-е. dheu̯b(h)‑ ’глыбокі’, ’даўбці’ (аб кантамінацыі з *zobati ’тс’ гл. у Махэка₂, 132). Ад дзеяслова ўтворана бел. дзю́ба.
Дзюрча́ць, дзюрчэ́ць. Параўн. рус. журча́ть, укр. журча́ти, джурча́ти, дзюрча́ти. Лічыцца гукапераймальным утварэннем. Фасмер, 2, 68 (са спасылкай на Праабражэнскага, 1, 239).
Дзябёлы ’дзябёлы’ (БРС, Касп., Шат.). Параўн. рус. дебе́лый, дебёлый, укр. дебе́лий, балг. дебе́л, серб.-харв. дѐбео. Прасл. *debelъ вядома толькі ў паўд. і ўсх. слав. мовах. Утварэнне ад асновы *deb‑, *dob‑ (параўн. *dobrъ). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 201–203; Бернекер, 1, 182; Фасмер, 1, 490; Траўтман, 47.
Дзя́га ’раменны пояс’ (Сцяшк.). Параўн. рус. дыял. дя́га ’скураны рамень’, ’сіла, рост’, укр. дыял. палес. дяг ’паласа лыка’, славен. déga ’рамень’, ст.-рус. дѧгъ ’тс’. Гэты назоўнік, як мяркуюць (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 24–25), таго ж кораня, што і прасл. дзеяслоў *dęgtʼi, які захаваўся дрэнна (у кампазіцыі *obdęgati). З і.-е. моў параўн. літ. deñgti ’пакрываць’.
Дзя́гілля ’сцёблы і лісце бульбы’. Здаецца, запазычанне з літ. мовы. Падрабязней гл. пад ґігалле́. Але гл. Фасмер, 1, 561.
Дзягно́ ’ежа з канапель’ (Бяльк., Касп.). Параўн. рус. дыял. пск. дягно́ ’пена пры кіпячэнні тоўчанага канаплянага семя’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 25–26) параўноўвае гэтыя словы з рус. дягло́ ’малокі ў рыбы’ і аб’ядноўвае іх пад праформай dęg(ъ)no, dęg(ъ)lo.
Дзя́дзька ’дзядзька’. Параўн. укр. дя́дько, рус. дя́дя. Усх.-слав. лексемы. Лічыцца, што яны ўзніклі асіміляцыяй з дѣдѧ (< *dědъ). Гл. Фасмер, 1, 561; Трубачоў, История терм., 85; Бернекер, 1, 191; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 230–231.
Дзяжа́ ’дзяжа’. Параўн. рус. дежа́, укр. діжа́, польск. dzieża, чэш. díž, серб.-харв. díža, славен. déža. Прасл. *deža (< *děz‑i̯ā). Параўн. гоц. deigan ’мясіць’, daigs ’цеста’, літ. diežti ’калаціць’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 494; Трубачоў, Эт. сл., 5, 23–24.
Дзяжу́рыць. Магчыма, запазычанне з рус. мовы (дежу́рить), дзе яно сустракаецца ўжо з эпохі Пятра I і ўзята з франц. être de jour ’быць на дзяжурстве’. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 46.
Дзяк ’дзяк’. Рус. дьяк, укр. дяк. Запазычанне з грэч. мовы (διάκος). Гл. Фасмер, 1, 560; Бернекер, 1, 198–199; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 226.