Дзя́га ’раменны пояс’ (Сцяшк.). Параўн. рус. дыял. дя́га ’скураны рамень’, ’сіла, рост’, укр. дыял. палес. дяг ’паласа лыка’, славен. déga ’рамень’, ст.-рус. дѧгъ ’тс’. Гэты назоўнік, як мяркуюць (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 24–25), таго ж кораня, што і прасл. дзеяслоў *dęgtʼi, які захаваўся дрэнна (у кампазіцыі *obdęgati). З і.-е. моў параўн. літ. deñgti ’пакрываць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)