Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Нару́сца ’наплакацца, нараўціся’ (Бяльк.). Да русець ’плакаць, раўці’.

Наручкі ’нейкая лінейная мера’ (в. Ройсты б. Свянц. пав.; Крывіч, 1927, 12, 106). Няясна, хутчэй за ўсё да руки (гл.).

Нару́чэ, нару́ччэ ’бярэмя (дроў), ахапак (сена)’ (брэсц., Нар. лекс.), польск. naręcze ’абярэмак, ахапак’, чэш. náruci ’абдымкі; ахапак, абярэмак’, славен. насосе, narócje ’абдымкі, прыпол; абярэмак, ахапак’, серб.-харв. Häpynje ’абдымкі’, napynaj ’ахапак, бярэмя’, балг. на́рън ’ахапак’, дыял. на́ръче ’тс’. Прасл. *narocbje, да рука (гл.); Бязлай у славен. пагосце бачыць зліццё двух розных слоў: *na‑ręčbje (< jęka) і *па‑ rocbje, да апошняга ст.-чэш. пагосце, патку, närocky ’scrotum’, ст.-польск. naroki ’вантробы, унутранасці’ (Бязлай, 2, 214; Esej і, 148).

Нару́шнік ’ручайка, верацяно з напрадзенымі на яго ніткамі’ (Бяльк.), ’манжэта’ (Мат. Маг.). Да руки (гл.).

Нарцы́с ’расліна Narcissus poeticus’ (БРС, ТСБМ), нарцыз ’тс’ (Некр. і Байк.). Відаць, праз польск. narcyż, narcys ’тс’, дзе непасрэдна з лац. narcissus < грэч. νάρκισσος, названага так з-за дурманячага паху (гл. нарко́з).

На́ры ’падмосткі, дошкі на козлах для спання’ (Яруш., Бяльк.), ’насціл з дошак для спання, палок’ (Сл. ПЗБ), ’насілкі для вынасу нябожчыкаў’ (Грыг., Сцяшк., Янк.), ’падстаўка пад галаву нябожчыка’ (ТС). Не можа разглядацца асобна ад ма́ры ’пахавальныя насілкі’ (Нас.), насуперак Фасмеру (3, 46), апошняе праз польскую і чэшскую мовы з ням. Bahre ’насілкі’ (Брукнер, 324; Махэк₂, 352).

Нарыжава́цца (нарыжовицца) ’нарумяніцца’ (ТС). Відаць, да ружовы ці да руж ’румяны’ (< польск. ruż, rużoimć з франц. rouge ’чырвоны’), збліжанае да рыжы ’рыжы, светла-карычневы’, параўн. наружова ’да падрумяненага стану’ (Сл. ПЗБ).

Нарыжава́ць ’накласці чаго-небудзь у вялікай колькасці’ (віл., Нар. сл.), нарыжавицца ’сабрацца пайсці, паехаць куды-небудзь’ (там жа). Няясна; апошняе слова, магчыма, ад літ. ryžtis ’рашыцца, рашацца’, параўн. таксама рус. нарыгнуться ’наведаць каго-небудзь ці што-небудзь’ (СРНГ).

Нары́йніца ’эпітэт свінні і мянушка неахайнай жанчыны’ (Кліх). Відаць, да нарыць (гл. рыць); назва ўтворана, магчыма, з мэтай ахоўнай магіі, параўн. рыкання, рыкуха, рыкёля (пра карову) і пад.

Нары́каціць (нарыкоціць) ’натрапіць, наскочыць незнарок’, ’набраць, назбіраць’ (ТС). Няясна, магчыма, звязана з парыцца ’наткнуцца, напароцца’ (ТС) ад рыць ’рыць, разграбаць’, нарынуць ’натрапіць’ (ТС) ад рынуць (гл.), параўн. балг. рина ’разграбаць, ачышчаць’ і пад.