◎ Нарыжава́ць ’накласці чаго-небудзь у вялікай колькасці’ (віл., Нар. сл.), нарыжавицца ’сабрацца пайсці, паехаць куды-небудзь’ (там жа). Няясна; апошняе слова, магчыма, ад літ.ryžtis ’рашыцца, рашацца’, параўн. таксама рус.нарыгнуться ’наведаць каго-небудзь ці што-небудзь’ (СРНГ).