Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мэша ’нячысцік, пачвара’, ’неахайна адзетая жанчына’ (кір., Нар. сл.), слуц. ’непаваротлівая, павольная ў працы жанчына’ (Нар. словатв.). Да мета (гл.). Не выключана магчымасць генетычнай сувязі з польск. meszka, mech, marucha ’мядзведзь’.

Мэшты, мёшты ’плеценыя кручком лапці з тонкіх вяровачак’ (Сцяшк.; гродз., Мат. АС), мэштачкі, мэштачкё ’тапачкі з нітак, вяровак, старога сукна для дзяцей, нябожчыкаў’, ’апоркі’ (Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. megzti ’вязаць, плесці’ (Цыхун, Лекс. балт., 52). Лаўчутэ (Балтизмы, 146) адносіць гэту лексему да слоў, паходжанне якіх недастаткова аргументавана. Параўн. таксама зах.-укр. мешти ’татарскія туфлі, лёгкія чаравікі’.