Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мандзэрыць ’вымантачваць’, мандзэрынне ’выпрошванне’, мандзэршчык, мандзэрнік, мандзэрка ’проська, папрашайка’ (Нас.), рус. варон. мандрыка ’надаедлівы чалавек’, з польск. mandyrzyć ’бурчаць, маркоціць галаву другім, гаварыць ні тое, ні сее’ і mantyczyć ’тс’, якое да лац. mantica ’торба жабрака’.

Мандзю́ры, міёр. мъньдзю́ры ’вочкі на бульбе’ (Нар. сл.). Відаць, з мундзі́р — параўн. бульба ў мундзірах (ТСБМ).

Мандзя́каць ’гаварыць абы-што, глупства, нязначнае’ (паўд.-усх., КЭС). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ʼак‑аць ад асновы манд‑, якую можна назіраць у анатамічным тэрміне: параўн. чэш. mandibula ’ніжняя сківіца’ < лац. mandibula ’сківіца’ < mandere ’жаваць, кусаць’.

Мандра ’бручка’ (Мікуц.). Няясна. Да мандрагора (?).

Мандрава́ць ’вандраваць, падарожнічаць, блукаць па свеце’ (Мал., Федар. 2, Федар. 7, Чач., Шат.; паўд.-усх., КЭС), ’вандраваць пешшу’ (Нар. Гом.). Укр. мандрува́ти ’тс’, ’ездзіць’. З польск. wędrować ’тс’, якое з ням. wandern ’падарожнічаць, блукаць’. Аб пераходзе в > м гл. Карскі, 1, 340. Сюды ж пераноснае мандровачка ’павестка’ (светлаг., Мат. Гом.).

Мандрыголіць ’гаварыць абы-што’ (Сцяц. Сл.). Да мандрагора — расліна з псіхатроннымі ўласцівасцямі — праз лац. са ст.-грэч. Μανδραγόρας.

Мандрыгу́лі ’блюда з салёных агуркоў’ (Касп.). Скажонае з мандрагора ’красаўка, Atropa belladonna’. Параўн. таксама польск. madrygała ’тс’.

Мандры́кі ’сырныя праснакі’ (паўд.-усх., КЭС). Укр. мандри́ка ’праснак з сыру, мукі, яек, які пякуць на разгавенне пасля пятровак’, паўд.-рус. мандры́ка ’сырнік’. Балканізм. Параўн. серб.-харв. ма̏ндара ’баўтуха з мукі, вады і тлушчу’, ’нацыянальная страва з мукі, масла і сыру’, герцагавін. ма̀ндра ’мамалыга’. Магчымая крыніца — польск. małdrzyk ’сырнік’ < ст.-польск. mafdr < н.-ням. malder ’мера сыроў’ (Брукнер, 319).

Мандры́на, мадры́на ’лістоўніца еўрапейская, Larix decidua Mill.’ (маг., Кіс.). Укр. зах. модри́на, модре́нь ’тс’, польск. modrzeń ’тс’, пазней modrzew, чэш. modřín. Першапачаткова праславянская лексема мела форму brinъ, якая захавалася ў сілез. břin, у відазмененым мар. břim, břím, dřín, а пад уплывам слова modrý ’сіні’ ўтварылася modřín (Махэк₂, 73). Параўн. таксама славен. brín ’ядловец’, brína ’елка’. Роднасныя да ст.-грэч. πρίνος ’дуб, Quercus ііех’.

Мандэлячкі ’некалькі снапоў ільну, пастаўленых у кучкі для прасушкі’ (трак., Сл. ПЗБ). Укр. ма́ндель ’15 ці 50 жменей канапель або снапоў збожжа’. З польск. mendelek ’кучкі льну з некалькіх снапоў збожжа’. Да мэндаль (гл.).