Мандры́на, мадры́на ’лістоўніца еўрапейская, Larix decidua Mill.’ (маг., Кіс.). Укр. зах. модри́на, модре́нь ’тс’, польск. modrzeń ’тс’, пазней modrzew, чэш. modřín. Першапачаткова праславянская лексема мела форму brinъ, якая захавалася ў сілез. břin, у відазмененым мар. břim, břím, dřín, а пад уплывам слова modrý ’сіні’ ўтварылася modřín (Махэк₂, 73). Параўн. таксама славен. brín ’ядловец’, brína ’елка’. Роднасныя да ст.-грэч. πρίνος ’дуб, Quercus ііех’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)