Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Камп’ютэр ’электронная вылічальная машына’ (ТСБМ). З рус. компьютер < англ. computer ’тс’ < compute ’падлічваць, вылічаць’.

Кампялёўка ’майка’ (Сцяш.). З польск. kostium kąpielowy ’купальны касцюм’ і kąpielówki ’плаўкі’.

Камрат у песні: ой дубе, мой дубе, зялёны камрачэ, да чого ж ты смуцён, молоды козачэ? (пін., Зянк.). З камрат ’таварыш’, укр. камрат ’тс’ < польск. kamrat < ням. Kamerad, Kamrad ’тс’ (Слаўскі, 2, 39). Канчатак ‑чэ (замест ‑це) пад уплывам рыфмы (козачэ).

Камса́ ’дробная рыбка анчоўс, Engraulis encrasicholus’ (ТСБМ; шчуч., Сл. паўн.-зах.), ’падкормка для маладых пчол’ (круп. Сл. паўн.-зах.). З рус. хамса́, хамза́ ’тс’, якія з н.-грэч. χα(μ)ψί ’тс’ (Фасмер, 2, 175 і 4, 221).

Камсі́ць ’біць таўхлямі’ (мсцісл., З нар. сл.), камсаць ’моцна біць, лупцаваць’ (мсцісл., Мат. Маг.), комшаць ’жаваць’ (в.-дзвін., Сл. паўн.-зах.). камишніца ’цёртая салома’ (Сцяшк. Сл.), комшыцца, камшоліцца ’капацца, марудзіць’ (слаўг., Нар. словатв.), камшыць, комкаць ’ляпіць снег у камок’, ’змяць адзежыну’ (КЭС, лаг.), камшыць ’камячыць’ (ТСБМ) і комшъць, комкъць ’прагна есці’ (міёр., Нар. сл.), комчаць ’комкаць’, комшаны ’мяты, цёрты’ (ТС). Шматлікія прыклады-адпаведнікі з іншых слав. моў гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 180. Прасл. konibsati ’рваць, глытаць вялікімі кавалкамі’, дзеяслоў з ‑s‑ нарашчэннем кораня, да копгъ > ком. камяк (гл.). Параўн. таксама Слаўскі, 2, 393.

Каму́лка ’бязрогая карова’ (Ян.), да камель2 (гл.). Аднак не выключае, што гэта лексема гснетычна звязапа з літ. gamulä ’бязрогая скаціна’ (больш падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 10. 174–175).⇉

Каму́на ’група людзей, аб’яднаная для супольнага жыцця пры абагульненні працы і сродкаў вытворчасці’, ’камунізм’, ’тып гарадскога самакіравання ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе’ (ТСБМ, Яруш.). З польск. або з рус. мовы. Першакрыніца франц. commune ’гміна, абшчына’.

Камуна́льны ’які адносіцца да гарадской гаспадаркі’. З польск. або рус. мовы, у якіх з франц. communal < лац. commūnis ’агульны, абшчынны’.

Камуні́зм ’найвышэйшая грамадска-эканамічная фармацыя’ (ТСБМ). Запазычана з польск. komunizm (< ням. Kommunismus) і з рус. коммунизм < франц. communisme (Слаўскі, 2, 402; Фасмер, 2, 303; Шанскі, 2 (К), 234–235).

Камуні́ст ’прыхільнік камунізму’ (Яруш., Бяльк., Сцяшк.). Запазычанне з польск. ці з рус. мовы, куды слова прыйшло з ням. (< англ. < франц. моў). У рус. мову магло трапіць непасрэдна з франц. (Шанскі, 2 (К), 236; Слаўскі, 2, 402). Значэнне ’член камуністычнай партыі’ (ТСБМ) з’яўляецца савецізмам.