Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лапчы́вы ’прагны, прагавіты да яды, піцця’ (лун., Шатал.; лід., Сл. паўн.-зах.), ’зайздросны’ (Там жа), шальч. лахчывы ’прагны’, лапшывы ’тс’ (Сл. паўн.-зах., Жд. 1), ’зайздросны’ (КЭС, лаг.). Зах.-укр. лапчивий, лапшивий ’лоўкі, рахманы, умелы’, рус. лапчивость ’разгубленасць’ адрозніваюцца сваёй семантыкай ад бел. лексемы, якая запазычана з польск. łapczywy ’хцівы, прагны, сквапны’ < łapczyć ’прагна хапаць’, ’прагнуць’ < выклічнік łap© lapsi (Слаўскі, 4, 471).

Лапчы́з ’акцыз’ (Пятк.). Скажоная размоўная форма ад акцыз (гл.).

Лапша́ ’локшына’, ’макароны’ (Нас., Касп.) ’удары трайнёю або бізуном’ (Нас.), рус., укр. лапша́ ’тс’. Запазычана праз рус. мову з тат., уйг. lakča ’тс’, ’кавалачкі цеста, звараныя ў булёне’ (Фасмер, 2, 460, там жа і літаратура).

Лапша́к1 ’падбярозавік’ (Інстр. 2; уздз., Нар. словатв.), швянч. лапшук ’тс’. Балтызм, параўн. літ. lepšiukas, lepšė, lepšis ’грыб падбярозавік або любы іншы стары грыб’, ’вялы чалавек’ (Сл. паўн.-зах., 2, 623; Лаўчутэ, Балтызмы, 118).

Лапша́к2 ’буйны і пляскаты боб’ (віл., Сл. паўн.-зах.). Грынавецкене (там жа) выводзіць гэту лексему з літ. lapas ’ліст’, аднак не растлумачвае суфікс.

Лапшу́к, лопшук ’маруда, нерашучы чалавек’, лапшун ’нязграба, недарэка’, лапун, лапунішчэ ’нягоднік, валацуга’ (ТС). Да лапах. Гл. таксама лапута, лапшакі.

Лапы́р ’драўляная міска, кубак’ (томск. — перасяленцы з Дрысенскага пав. — Ахоліна, Вопр. рус. яз. и его гов., 4), лапарка ’лыжка’ (Касп.), смал. лапырь ’вялікая луста хлеба’, варон. ’драўляны сасуд з ручкай для збожжа’, пск. ла‑ пьірочка ’кубачак, місачка’, докш. лапырка ў выразе: «шапка- лапырка, пасярод дзірка» (КЭС). Відавочна, балтызм, роднасны з літ. läpas ’ліст’ — пазней семантычны перанос на прадметы круглай формы. Магчыма, у гэтай назве крыецца старажытная форма прымітыўнага карца, які рабілі з бяросты ці з вялікага ліста расліны.

Лапы́ра ’няцямкі чалавек, які з расстаўленымі рукамі ўсюды сунецца’ (КЭС, лаг.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад лапах (гл.) і суф. ‑ыр‑а (прасл. ‑уга). Параўн. рус. лапыш ’мянушка чалавека з вялікімі рукамі’ і ўкр. тупіір ’тупы чалавек’. Не выключана магчымасць кантамінацыі лапа і тапьірыць (гл.).

Лар ’высокая і вузкая драўляная скрыня з векам для захоўвання мукі або збожжа’ (Сіг.; малар., З нар. сл.; беласт. Сл. паўн.-зах.), рус. ларь ’скрыня’, ’куфар’, ’клетка’ (XI ст.), паўн.-рус. ’тс’, наўг. ’труна’, ’зруб для засолкі рыбы’. Запазычана са ст.-нарв. lārr ’шуфлядка’ ці са ст.-швед. lárr ’скрыня, куфар’, параўн. швед. lår ’тс’ (Міклашыч, 160; Бернекер, 1, 691; Фасмер, 2, 460). Сюды ж бел. лар ’прыстасаванне для палявання на мядзведзя’ (Інстр. 2), параўн. рус. іркуцк. ’засека з бярвення ў лесе’. Сучаснае ларок ’гандлёвая палатка’ — з рус. ларек.

Ларне́т ’род манокля ў аправе’, ’складныя акуляры з ручкай’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (79), з рус. мовы. Зах.-бел. дыялектны варыянт лёрнэт — з польск. lornet(k)a. Крыніцай запазычання з’яўляецца франц. lorgnette ’аптычнае прыстасаванне для назірання прадметаў, якія знаходзяцца збоку’ < lorgner ’глянуць, паглядзець’ (Фасмер, 2, 520; Слаўскі, 4, 333).

Ласапе́та, лісапе́та ’самакат на двух колах’ (КЭС, лаг.), лісапед, лісапет, лісафет, лісапета, лісафета (Сл. паўн.-зах.). Скажоныя формы ад веласіпед, якое з франц. vélocipéde < лац. velox, velocis ’хуткі’ і pes, pedis ’нага’.