Ларне́т ’род манокля ў аправе’, ’складныя акуляры з ручкай’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (79), з рус. мовы. Зах.-бел. дыялектны варыянт лёрнэт — з польск.lornet(k)a. Крыніцай запазычання з’яўляецца франц.lorgnette ’аптычнае прыстасаванне для назірання прадметаў, якія знаходзяцца збоку’ < lorgner ’глянуць, паглядзець’ (Фасмер, 2, 520; Слаўскі, 4, 333).